змяшэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. змяшэ́нне
Р. змяшэ́ння
Д. змяшэ́нню
В. змяшэ́нне
Т. змяшэ́ннем
М. змяшэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змяшэ́нне ср. смеше́ние;

з. моў — смеше́ние языко́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змяшэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змяшаць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. змяшацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. гл. мяшацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца з чым-н., утвараючы сумесь.

Гліна змяшалася з пяском.

3. Зліцца з кім-, чым-н. у адно цэлае.

З. з натоўпам.

|| незак. зме́швацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 3 знач.).

|| наз. змяшэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смеше́ние ср.

1. (действие) змяшэ́нне, -ння ср., неоконч. зме́шванне, -ння ср.;

2. (смесь) мешані́на, -ны ж.;

3. перен. (разных понятий) блытані́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хао́с, ‑у, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бязмерная прастора, бязмежная першабытная маса, з якой утварылася пасля ўсё існуючае.

2. перан. Беспарадак, неразбярыха. Залп у цэнтры абозу падняў яшчэ большы перапалох і хаос. Колас. На падаконніку — хаос кніг, газет, канспектаў лекцый, на спінцы крэсла — мой гарнітур. Дуброўскі. // Бязладнае змяшэнне чаго‑н., блытаніна. Была.. [сцежка] не дужа прыкметная ў гэтым хаосе скал, але ўсё ж абое [Іван і Джулія] ураз заўважылі яе і прыемна здзівілася. Быкаў. Маладому паэту наогул цяжка было разабрацца ў хаосе групак і школ польскай літаратуры. У. Калеснік.

[Грэч. cháos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́піца ’прамежнасць між капытоў каровы’, ра́поціна ’прамежнасць у капытах жывёлы’ (івац., Нар. лекс.), ра́паткі, ра́паціцы мн. л. ’тс’ (ЛА, 1), ра́потыця ’казырок’ (Лексика Пол.). Звязана з коранем *rap‑, прадстаўленым у прасл. *rapati ’браць, хапаць, сцягваць’ < і.-е. *rep‑ ’хапаць, сцягваць’, лац. rapere ’хапаць’, літ. répti ’ахопліваць’, параўн. таксама польск. дыял. rapa, rapka ’лапа з кіпцем (у птушак і дробных жывёлін)’, rapeć ’лапа, рука, капыт’. Магчыма змяшэнне з утварэннямі з *rak‑, параўн. ракавіца ’прамежнасць між капытоў у парнакапытных’ (Мат. Маг., 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

-сь — часціца, звычайна са значэннем нявызначанасці, у складзе займеннікаў і прыслоўяў тыпу хтось, колісь, параўн. прыйшоў хтось, ўзяў штось, дай пашоў кудысь (Пятк. 2), якія далей могуць быць пашыраны часціцамі ‑ці (калісьці, чамусьці), ‑кі (хтоські, штоські, Мат. Маг.), ‑ка (у неякагосціка, Федар. 1) і інш. Укр. ‑сь, польск. ‑ś, чэш. ‑si (kdysi ’некалі’), славац. ‑si, в.-луж. ‑s, н.-луж. ‑sy (gdysy ’некалі, часамі’). З прасл. *si, кароткай формы Д. скл. зваротнага займенніка *sebe (гл. сябе), гл. ESSJ SG, 2, 607; ESJSt, 13, 814; ЕСУМ, 5, 492. У беларускай мове Карскі (2–3, 90, 97) дапускае змяшэнне са зваротнай часціцай -ся (гл.) пад уплывам польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смі́рны ‘ціхі, маўклівы, рахманы’ (Некр. і Байк., Жд. 3), смір (сміръ) ‘цішыня, спакой’ (Нас.), сміры́цца ‘памірыцца’ (мін., Сл. ПЗБ), смі́рна ‘навыцяжку, не варушачыся і не размаўляючы (пра стойку пры камандзе)’ (ТСБМ), ‘сціпла, нясмела, скромна’ (Бяльк.), смірне́ць ‘станавіцца ціхім’ (Нас.), Вытворныя ад мір ‘цішыня, спакой’ (Праабражэнскі, 2, 336; Махэк₂, 364). Аналагічныя дэрываты і ў іншых славянскіх мовах: рус. сми́рный, сми́рно!, укр. сми́рный, смирни́ты, чэш. smírny, (u)smířiti, серб.-харв. сме̑ран ‘скромны, рахманы, мірны’, балг. сми́рен ‘уціхаміраны’, сми́ря ‘супакоіць, уціхамірыць’, макед. смирен ‘спакойны, ціхі, рахманы’, смири ‘супакоіць, прымірыць’, ст.-слав. съмѣрѥнъ (съмѣрьнъ) ‘уціхаміраны, пакорны, прыніжаны’. Дапускаецца змяшэнне вытворных ад *mirъ і *měra ў познепраславянскі перыяд (ЕСУМ, 5, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыюці́ць ’даць прытулак’, прыючы́цца ’знайсці прытулак’ (лід., Сл. ПЗБ). Сюды ж аддзеяслоўны назоўнік прыю́т ’дзяржаўны дом для дзяцей-сірот і састарэлых’ (Янк. 1), ’дзіцячы дом’ (Ян.), ’у дарэвалюцыйнай Расіі дабрачынная ўстанова для выхавання беспрытульных дзяцей’ (пруж., Сл. ПЗБ), прыю́тны ’ветлівы’ (Ян.), прыю́тный, прыю́тлывый ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (бяроз., ЛА, 3), прыю́тый ’мілы, прыгожы, прытульны’ (Бяльк.). Назоўнік прыют і дзеяслоў прыюціць, несумненна, запазычаны з рус. приют ’прытулак’, приюти́ть ’даць прытулак’ (параўн. ЕСУМ, 4, 586). Што да прыметнікаў, то яны могуць узыходзіць непасрэдна да *jutiti sę ’змяшчацца ў невялікай прасторы’, г. зн. ’быць блізкім адзін да аднаго’, што, паводле Трубачова, можа ўзыходзіць да і.-е. *ieu̯‑t‑, параўн. ст.-інд. yū̆tí‑змяшэнне, сумесь’ (ЭССЯ, 8, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)