змяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. гл. мяшацца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца з чым-н., утвараючы сумесь.

Гліна змяшалася з пяском.

3. Зліцца з кім-, чым-н. у адно цэлае.

З. з натоўпам.

|| незак. зме́швацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 3 знач.).

|| наз. змяшэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змяша́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змяша́юся змяша́емся
2-я ас. змяша́ешся змяша́ецеся
3-я ас. змяша́ецца змяша́юцца
Прошлы час
м. змяша́ўся змяша́ліся
ж. змяша́лася
н. змяша́лася
Загадны лад
2-я ас. змяша́йся змяша́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час змяша́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

змяша́цца сов., в разн. знач. смеша́ться;

жы́та ~ша́лася з аўсо́м — рожь смеша́лась с овсо́м;

папе́ры ~ша́ліся — бума́ги смеша́лись

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца ў адно пры перамешванні (пра што‑н. разнароднае); утварыць сумесь ці раствор. Гліна змяшалася з пяском. // Зліцца ў адно цэлае, перастаць адрознівацца. Галасы змяшаліся, загудзелі гудам. Якімовіч. Рогат і воплескі змяшаліся разам, Макар ажно ўтуліў галаву ў мяккі каўнер кажуха. Дуброўскі.

2. Размясціцца ў беспарадку, уперамешку адзін з адным; перамяшацца. [Адась:] У Беластоку і Брэсце ў дэманстрацыях удзельнічалі і сяляне. Тут змяшаліся і палякі, і беларусы, і яўрэі... Козел. // Схавацца, знікнуць (у натоўпе, сярод людзей). [Люба] выбілася на мост, прайшла яго і змяшалася з натоўпам людзей. Чорны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць звычайны парадак, стройнасць, яснасць; пераблытацца, зблытацца. Косця сцішыўся, на яго нахлынулі раптоўныя думкі, збіліся, змяшаліся. Адамчык. І крыўда і злосць змяшаліся ў адно. Баранавых. // Страціць баявы парадак, строй (пра войска). Змяшаліся шэрагі чырвонаармейцаў і партызан. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́швацца гл. змяшацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зме́швацца несов., возвр., страд. сме́шиваться; см. змяша́цца, зме́шваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрэ́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., страсе́цца; стрэ́слася; зак.

1. Зваліцца, скінуцца ад стрэсвання.

Крошкі стрэсліся з абруса.

2. Добра змяшацца.

Сена стрэслася с саломай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зме́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да змяшацца.

2. Зал. да змешваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смеша́тьсяI сов.

1. (стать смешанным) змяша́цца;

2. (перепутаться) зблы́тацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змяшэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змяшаць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. змяшацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)