змро́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. змро́к
Р. змро́ку
Д. змро́ку
В. змро́к
Т. змро́кам
М. змро́ку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

змрок, -у, м.

1. Адсутнасць святла, цемра.

З. атуліў прасторы.

2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім яшчэ можна распазнаваць прадметы.

Вячэрні з.

3. Прыцемак паміж захадам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак.

Перадранішні з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змро́к (род. змро́ку) м.

1. су́мрак; полумра́к;

у гэ́тым ле́се заўсёды стая́ў з. — в э́том лесу́ всегда́ стоя́л су́мрак (полумра́к);

2. (полутьма перед наступлением вечера или утра) су́мерки ед. нет;

з. ху́тка гусце́ў — су́мерки бы́стро сгуща́лись

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змрок, ‑у, м.

1. Адсутнасць святла; цемра. Зусім цёмна. Змрок атуліў .. прасторы. Каваль. Непраглядны змрок і сыры туман спляліся густа-густа і як бы глынулі гэтую закінутую між балот і лесу невялічкую вёску. Колас.

2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім можна яшчэ распазнаваць прадметы. У хаце гусцеў змрок, але .. [Пятро] бачыў .. любыя вочы [Сашы], цяпер яны глядзелі ласкава і закахана. Шамякін. // Прыцемак у слаба асветленым месцы, памяшканні.

3. Прыцемак паміж заходам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак. У густым вячэрнім змроку патанула вёска. Анісаў. Станцыя хавалася ў п[е]радранішнім змроку. Лынькоў.

4. перан. Пра атмасферу насілля, беспрасветнасці, безнадзейнасці. У тваім жыцці [рабочага] ранейшым Змрок стаяў кругом. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Змрок ’адсутнасць святла’. Укр. змрок, змрік ’прыцемак’, польск. zmrok ’час ад захаду сонца да ночы’, славац. zmrkзмрок’; параўн. макед. дыял. смркне се ’змрачнець’, балг. смрачвам се ’цямнець’. Ц.-слав. съмръкати ’змрачнець’. Прасл. корань mork‑ (гл. марока) у значэнні ’цемната’ даваў дзеяслоў, які мог прыняць прэфікс sъ‑, з польск. запазычана бел. (і ўкр.) форма з ‑ро‑ (параўн. марока, рус. обморок з ‑оро‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўзмро́к, -у, м.

Няпоўны змрок, вельмі слабае асвятленне.

У хаце п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́мрак змрок, род. змро́ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

це́мра, -ы, ж.

1. Адсутнасць святла, густы змрок, цемната.

Начная ц.

2. перан. Культурная адсталасць; невуцтва.

3. перан. Увасабленне зла, пакут, цемрашальства.

Перамога святла над цемрай.

|| прым. це́мраны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрэ́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

1. Стаць рэдкім (у 2 знач.), радзейшым, утварыўшы прамежкі.

Пасевы разрэдзіліся.

2. Стаць менш шчыльным, менш густым.

Змрок разрэдзіўся.

|| незак. разрэ́джвацца, -аецца.

|| наз. разрэ́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туне́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тунеля. Тунельны змрок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)