разрэ́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

1. Стаць рэдкім (у 2 знач.), радзейшым, утварыўшы прамежкі.

Пасевы разрэдзіліся.

2. Стаць менш шчыльным, менш густым.

Змрок разрэдзіўся.

|| незак. разрэ́джвацца, -аецца.

|| наз. разрэ́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)