зма́заць, зма́жу, зма́жаш, зма́жа; змаж; зма́заны; зак.

1. гл. мазаць.

2. каго-што. Пакрыць слоем чаго-н. тлустага, вадкага.

З. завесы ў дзвярах.

З. драпіну ёдам.

3. што з чаго. Размазаць, сцерці.

З. фарбу рукой.

4. перан., што. Зрабіць невыразным, расплывістым, пазбавіць пэўнасці і вастрыні; сапсаваць, звесці на нішто (разм.).

З. пытанне.

5. каго (што) па чым і без дап. Моцна стукнуць (разм., груб.).

З. па твары.

|| незак. зма́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зма́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 2 знач.) і зма́званне, -я, н. (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зма́заць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зма́жу зма́жам
2-я ас. зма́жаш зма́жаце
3-я ас. зма́жа зма́жуць
Прошлы час
м. зма́заў зма́залі
ж. зма́зала
н. зма́зала
Загадны лад
2-я ас. зма́ж зма́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час зма́заўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зма́заць сов.

1. в разн. знач. сма́зать;

з. го́рла ёдам — сма́зать го́рло йо́дом;

з. кантра́снасць зды́мка — сма́зать контра́стность сни́мка;

з. вастрыню́ пыта́ння — сма́зать остроту́ вопро́са;

2. (израсходовать) изма́зать;

з. усю́ фа́рбу — изма́зать всю кра́ску;

3. разг. изма́зать, испа́чкать, измара́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зма́заць, змажу, змажаш, змажа; зак., каго-што.

1. Пакрыць слоем чаго‑н. тлустага, вадкага; памазаць. Змазаць лыжы. Змазаць пісталет. □ Медсястра таропка змазала ёдам скуру навокал раны. М. Ткачоў.

2. Сцерці, размазаць (пра што‑н. намаляванае, напісанае і пад.). Змазаць фарбу рукой. // Зрабіць некантрастным, расплывістым (пераважна пры фатаграфаванні).

3. і без дап. Разм. груб. Моцна стукнуць (па твары, вуху і пад.). — Вось я ўжо калі-небудзь ды змажу,.. месца жывога на табе не пакіну. Лынькоў.

4. Разм. Запэцкаць, вымазаць што‑н. Змазаць сукенку.

5. Зрасходаваць на змазку, змазванне. Змазаць увесь дзёгаць.

6. перан. Разм. Пазбавіць эфекту; сапсаваць, звесці на нішто. [Міхась] думаў, што ўсе пачнуць хваліць хараство верша, захапляцца трапнасцю дэталей... Ажно гэты дзядзька Лявон змазаў усё. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́заць¹, ма́жу, ма́жаш, ма́жа; маж; ма́заны; незак.

1. што. Пакрываць тонкім слоем чаго-н. тлустага або вадкага.

М. хлеб маслам.

М. калёсы дзёгцем.

2. Тое, што і пэцкаць (у 1 знач.; разм.).

М. сшытак.

М. рукі фарбай.

3. што. Няўмела маляваць або пісаць (разм.).

|| зак. зама́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны (да 2 знач.), зма́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны (да 1 і 2 знач.), нама́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны і пама́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны (да 1 знач.).

|| аднакр. мазну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. ма́занне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уса́лить сов., прост. пама́заць (зма́заць) са́лам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зма́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

1. гл. змазаць.

2. Рэчыва, якім змазваюць.

Лыжная з.

|| прым. зма́зачны, -ая, -ае.

Змазачнае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прама́заць¹, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны; зак., што.

Усюды старанна змазаць, намазаць.

П. усе часткі машыны.

|| незак. прама́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зма́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змазаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплява́ць, сплюю, сплюеш, сплюе; зак., што.

Разм. Спэцкаць, змазаць што‑н. пляўкамі; запляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)