злашча́сны, -ая, -ае.
Які паслужыў прычынай няшчасця, непрыемнасці.
З. выстрал.
|| наз. злашча́снасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
злашча́сны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
злашча́сны |
злашча́сная |
злашча́снае |
злашча́сныя |
| Р. |
злашча́снага |
злашча́снай злашча́снае |
злашча́снага |
злашча́сных |
| Д. |
злашча́снаму |
злашча́снай |
злашча́снаму |
злашча́сным |
| В. |
злашча́сны (неадуш.) злашча́снага (адуш.) |
злашча́сную |
злашча́снае |
злашча́сныя (неадуш.) злашча́сных (адуш.) |
| Т. |
злашча́сным |
злашча́снай злашча́снаю |
злашча́сным |
злашча́снымі |
| М. |
злашча́сным |
злашча́снай |
злашча́сным |
злашча́сных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
злашча́сны злосча́стный, злополу́чный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
злашча́сны, ‑ая, ‑ае.
Які стаў прычынай няшчасця, непрыемнасці. Злашчасныя затокі, з-за якіх Аксён Каль так многа судзіўся, хадзіў, дабіваўся законнага права на іх, у плане значыліся на сялянскіх землях. Колас. Так, факт быў, была злашчасная выпіўка за зачыненымі дзвярамі крамы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злосча́стный уст. злашча́сны, няшча́сны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
злополу́чный няшча́сны, нешчаслі́вы; злашча́сны;
злополу́чный день нешчаслі́вы дзень.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ця́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Адрывіста брахаць (пра сабаку, шчаня, лісяня). Паранейшаму надакучліва цяўкаў злашчасны сабачка. Шамякін. [Лісяня] цяўкала, як сабака, і з выгляду амаль нічым не адрознівалася ад звычайнага шчанюка. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няшча́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце. — Лютую смерць прыняў чалавек... — І хто б то мог быць? Наш брат, партызан? Няшчасны ўцякач з палону? Лынькоў. [Арына] бачыла перад сабой толькі няшчасную жанчыну і маці, адчуванні якой добра разумела. Маўр. // у знач. наз. няшча́сны, ‑ага, м.; няшча́сная, ‑ай, ж. Чалавек, які зазнаў многа гора, крыўды і пад. Маці плакала: «Няшчасны, Праз каго я свечкай гасну На чужыне?» Бажко. // Які выражае прыгнечаны, гаротны і пад. стан. Няшчасны выгляд.
2. Які з’яўляецца няшчасцем, заключае ў сабе няшчасце. [Вейс:] — Гэта звычайнае крушэнне, якія здараюцца часам на чыгунках. Няшчасны выпадак. Лынькоў. // Трагічны, гаротны. Няшчаснае жыццё.
3. Які прыносіць няшчасце або прадвяшчае яго. Няшчасны дзень. // Які прычыняе непрыемнасці; злашчасны. [Наталля:] Я вінавата ў тым, што, ведаючы твой няшчасны характар, не асцерагалася і дала табе прычыну для падазрэння. Крапіва.
4. Разм. Нікчэмны, мізэрны. [Цімох:] — Бедныя былі ў нас людзі, па ваработках цягаліся, служылі за няшчасныя рублі, за скарынку хлеба. Колас. // Ужываецца як лаянка. Насця спынілася перад здраднікам, з агідай паглядзела на яго і ціха, але выразна сказала: — Дык гэта ты прадаў Андрэя? Чарвяк ты няшчасны! Погань ты! Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)