зго́мтаць

‘змяць, скамячыць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зго́мтаю зго́мтаем
2-я ас. зго́мтаеш зго́мтаеце
3-я ас. зго́мтае зго́мтаюць
Прошлы час
м. зго́мтаў зго́мталі
ж. зго́мтала
н. зго́мтала
Загадны лад
2-я ас. зго́мтай зго́мтайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зго́мтаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Зго́мтаць ’украсці’, ’скамячыць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. калым. сго́мтать ’скамячыць’. Другое значэнне гэтага экспрэсіўнага слова ўказвае на магчымасць сувязі з коранем ком‑ (скамячыць; параўн. рус. скомкать), тады першае можна тлумачыць як ’скамячыўшы, схаваць’ і ’ўкрасці’. Фанетыка: азванчэнне ск‑ у зг‑, магчыма, экспрэсіўна ці ў выніку асіміляцыі ‑к‑ да прэфіксальнага з‑; т замест к, як экспрэсіўная дысіміляцыя ці проста субстытуцыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)