згада́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. згада́ю згада́ем
2-я ас. згада́еш згада́еце
3-я ас. згада́е згада́юць
Прошлы час
м. згада́ў згада́лі
ж. згада́ла
н. згада́ла
Загадны лад
2-я ас. згада́й згада́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час згада́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

згада́ць сов., разг.

1. вспо́мнить, припо́мнить;

хачу з. той све́тлы час — хочу́ вспо́мнить (припо́мнить) ту све́тлую по́ру;

2. назва́ть, упомяну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Успомніць, прыгадаць. Хачу згадаць я светлы час, Што да жыцця паклікаў нас, Паход Кастрычніцкі згадаць, Аб людзях бедных расказаць. Куляшоў.

2. Угадаць, прадбачыць. Што пачнецца раней — наступленне ці блакада — вельмі цяжка згадаць. Брыль. Напэўна, праведаў вораг, Згадаў па тваёй хадзе, У які ты імкнешся горад, Якою дарогай ідзеш. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зга́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да згадаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упомяну́ть сов. згада́ць; упамяну́ць; (назвать) назва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапамяну́ць

‘успомніць пра каго-небудзь, што-небудзь, нагадаць, згадаць пра каго-небудзь, што-небудзь (дапамянуць пра каго-небудзь, што-небудзь, дапамянуць аб кім-небудзь, чым-небудзь)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дапамяну́ дапамянё́м
2-я ас. дапамяне́ш дапаменяце́
3-я ас. дапамяне́ дапамяну́ць
Прошлы час
м. дапамяну́ў дапамяну́лі
ж. дапамяну́ла
н. дапамяну́ла
Загадны лад
2-я ас. дапамяні́ дапамяні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дапамяну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зга́дваць несов., разг.

1. вспомина́ть, припомина́ть;

2. называ́ть, упомина́ть;

1, 2 см. згада́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тряхну́ть сов. и однокр. страсяну́ць, скалану́ць;

тряхну́ть мошно́й раскашалі́цца;

тряхну́ть старино́й згада́ць маладо́сць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взгада́ть / ни взду́мать, ни взгада́ть, ни перо́м описа́ть нар.-поэт. ні зду́маць, ні згада́ць, ні пяро́м апіса́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магчы́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Які можа здарыцца, адбыцца, дапушчальны. Капітан загадаў падрыхтавацца да магчымай высадкі на лёд. Бяганская. Мне раптам зрабілася страшна ад адной думкі пра магчымую сустрэчу. Карпюк.

2. Які можна здзейсніць, ажыццявіць. [Андрыяну Цітавічу] на момант здалося блізкім і магчымым тое, аб чым ён марыў. Марціновіч. [Тарыел Кверквелія] стараўся знайсці выхад, згадаць далейшыя планы Гунава, распазнаць магчымыя ягоныя ходы ў гэтай смяротнай гульні... Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)