звы́клы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. звы́клы звы́клая звы́клае звы́клыя
Р. звы́клага звы́клай
звы́клае
звы́клага звы́клых
Д. звы́кламу звы́клай звы́кламу звы́клым
В. звы́клы (неадуш.)
звы́клага (адуш.)
звы́клую звы́клае звы́клыя (неадуш.)
звы́клых (адуш.)
Т. звы́клым звы́клай
звы́клаю
звы́клым звы́клымі
М. звы́клым звы́клай звы́клым звы́клых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

звы́клы, -ая, -ае.

1. Які стаў прывычкай.

Звыклыя рухі.

2. Які звыкся з чым-н., набыў прывычку рабіць што-н.

З. да частых пераездаў.

|| наз. звы́класць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звы́клы привы́чный; обы́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звы́клы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўвайшоў у прывычку, стаў прывычкай. Не зводзячы вачэй з глядзельнага шкла, .. [машыніст] звыклым рухам левай рукі насунуў крыху рэгулятар. Васілёнак. — Гамарджо, браты! — сказаў Тарыел, дакранаючыся рукой да павязкі звыклым жэстам, якім ён раней знімаў капялюш. Самуйлёнак. // Прывычны, добра знаёмы. Барыс набіраў тэкст лістоўкі, быццам бы рабіў; самую звычайную, звыклую справу. Новікаў. У той жа дзень часць, у якую ўваходзіў: батальён Шутава, пагрузіла танкі на платформы і пакінула ціхі, звыклы гарадок. Мележ.

2. Які звыкся з чым‑н., набыў прывычку рабіць што‑н. Звыклы да падобных заяў сясцёр, Павел Антонавіч, не спяшаючыся, адвёў вочы ад .. кнігі, павольна падняў галаву і ўважліва праз акуляры паглядзеў на сястру. Васілевіч. Звыклыя да бясконцых дарог ногі, здаецца, не ведалі стомы. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Звы́клы ’які стаў прывычкай’. Рус. свыклый (Даль), укр. звиклий, польск. zwykły, чэш. zvyklý ’тс’, серб.-харв. сви̏кло ’як па звычцы’. Ст.-рус. звыклый (1613 г.). Ст.-бел. звыклыи (XV ст.). Прасл. элавы дзеепрыметнік *sъvyk‑l‑ъ да прэфіксальнага дзеяслова sъ‑vyknǫti, гл. выкнуць. Паводле Булыкі (Запазыч., 119), з польск. Гэта не выключана, але наяўнасць рус. і серб.-харв. форм паказвае магчымасць і рэфлексацыі прасл. слова. Параўн. звычай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звы́чны, -ая, -ае.

1. Добра знаёмы, прывычны.

З. занятак.

2. Тое, што і звыклы (у 2 знач.).

|| наз. звы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абы́клы, ‑ая, ‑ае.

Заўсёдны, звыклы. Зноў пачаў асталёўвацца.. абыклы рух жыцця. Чорны. Ён жа [Чорны] адкладаў убок сваё, траціў час, парушаў абыклы распарадак. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звы́кла,

1. Прысл. да звыклы.

2. у знач. вык. Прывычна, добра знаёма. Ваколле лязгае, рыпае. Усё мне тут і знаёма і звыкла. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наступа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць наступальнага. [Ворага] можна перамагчы наступальнасцю, смеласцю, рашучасцю. Сабалеўскі. Звыклы цярпець, захоплены наступальнасцю, рытмам касьбы, .. [Васіль] як бы неахвотна спыняўся, выпростваўся, каб памянташыць касу. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

привы́чный

1. (ставший привычкой) прывы́чны; (обычный) звы́чны, звыча́йны;

привы́чный о́браз жи́зни прывы́чны (звы́чны, звыча́йны) спо́саб жыцця́;

привы́чное явле́ние звыча́йная (прывы́чная) з’я́ва;

2. (привыкший) звы́клы, прызвыча́ены;

он челове́к привы́чный ён чалаве́к звы́клы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)