зва́рваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зва́рваю зва́рваем
2-я ас. зва́рваеш зва́рваеце
3-я ас. зва́рвае зва́рваюць
Прошлы час
м. зва́рваў зва́рвалі
ж. зва́рвала
н. зва́рвала
Загадны лад
2-я ас. зва́рвай зва́рвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зва́рваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зва́рваць несов. сва́ривать, сра́щивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зварыць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звары́ць, -ару́, -а́рыш, -а́рыць; -а́раны; зак.

1. гл. варыць.

2. што. Злучыць, запаўняючы прамежкі расплаўленым металам ці сціскаючы, скоўваючы ў распаленым выглядзе.

З. секцыі трубаправода.

|| незак. зва́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач).

|| наз. зва́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 2 знач.).

Газавая з.

Аўтагенная з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сва́ривать несов., мет. зва́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зва́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. зварваць — зварыць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зва́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зварыцца (у 2 знач.).

2. Зал. да зварваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плець, ‑і, ж.

1. Бакавая галінка або сцябло паўзучых ці павойных раслін.

2. звычайна мн. (пле́ці, ‑ей). Доўгія звёны труб або рэльсаў, злучаныя між сабой шляхам зваркі. Зварваць трубы ў плеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сра́щивать несов.

1. (заставлять срастаться) зро́шчваць;

2. техн. (соединять концы, края) злуча́ць, зро́шчваць; (сваривать) зва́рваць;

3. перен. з’ядно́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вары́ць, вару, варыш, варыць; незак., што.

1. Гатаваць страву, пітво кіпячэннем на агні. Варыць бульбу. □ Была зроблена ў зямлі такая печка, дзе на малым агні можна было грэць ваду, сёе-тое варыць, пячы. Кулакоўскі.

2. Вырабляць што‑н. шляхам кіпячэння, плаўлення і пад. Варыць мыла. Варыць сталь. Варыць шкло.

3. Рабіць зварку металічных прадметаў і іх частак; зварваць. Дванаццаць сутак брыгада амаль не выходзіла з дэпо. Алена варыла бранявыя пліты. Сабаленка.

4. безас. Пра душнае, гарачае надвор’е. — Варыць, як на дождж... — азваўся Пятро. Капыловіч.

•••

Варам (варма) варыць — вельмі душна, горача (пра надвор’е).

Галава варыць у каго гл. галава.

Мазгі (не) вараць гл. мозг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)