звано́чак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. звано́чак звано́чкі
Р. звано́чка звано́чкаў
Д. звано́чку звано́чкам
В. звано́чак звано́чкі
Т. звано́чкам звано́чкамі
М. звано́чку звано́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бо́мы, -аў, адз. бо́ма, -ы, ж.

Званочкі ў выглядзе полых металічных шарыкаў з кавалачкамі металу ўсярэдзіне, якія прымацоўваюцца да хамута ці дугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шумавы́, -а́я, -о́е (спец.).

1. гл. шум¹.

2. Які ўтварае гучныя рознахарактарныя гукі.

Шумавыя музычныя інструменты (трашчоткі, лыжкі, талеркі, званочкі, кастаньеты і пад.). Ш. аркестр (які складаецца з ударных і шумавых інструментаў). Шумавое афармленне радыёперадачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабра́згваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Бразгаць час ад часу. Пабразгваць ключамі. □ Недзе пабразгвалі бляшаныя званочкі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

найбо́лей, прысл.

Тое, што і найбольш. З усіх птушак найболей падаюць голас [у лесе] сініцы. Звіняць бесклапотна, як званочкі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́бня ’бубновая масць у картах’ (Нас.), бу́бы, бу́бна, бубня́ (Бяльк.). Рус. бу́бны, укр. бу́бна. Лічыцца запазычаннем з чэш. bubny ’тс’ (літаральна званочкі’, таму што на картах адпаведнай масці былі памаляваныя іменна званочкі). Унбегаун, BSL, 48 (2), 95–96; Шанскі, 1, Б, 209. Але Рудніцкі, 229 (услед за Агіенкам і іншымі), лічыць гэта не запазычаннем, а ўтварэннем прама ад бу́бен (матывацыя назвы тая ж).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахава́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Схавацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Навакол было пуста і ціха, нават птушкі і тыя некуды пахаваліся ад спякоты. Шамякін. Пахаваліся званочкі Пад зялёныя лісточкі. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́мы, ‑аў; адз. (рэдка) бома, ‑ы, ж.

Званочкі ў выглядзе пустых металічных шарыкаў з кавалачкамі металу ўсярэдзіне; прымацоўваюцца да хамута ці дугі. Крык і гоман на дарозе, Бомы стогнуць і звіняць. Колас. Дзесьці ў прасторах празвінелі бомы. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да перазваніць.

2. Званіць папераменна ва ўсе званы. // Звінець папераменна (пра званы, званочкі).

3. Папераменна звінець, удараючыся аб што‑н. або адно аб адно. Глуха гудзелі і перазвоньвалі металам гарматныя вежы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бага́ткі, ‑так; адз. багатка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Тое, што і малачай, дзьмухавец. За аснову яны бралі тыя спажыўныя дзікарослыя расліны, якія вядомы нам з маленства: белы малачай альбо, як яго яшчэ завуць, багаткі, дзьмухавец, бралі званочкі, ключыкі, валяр’ян. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)