збі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. саб’ю́ся саб’ё́мся
2-я ас. саб’е́шся саб’яце́ся
3-я ас. саб’е́цца саб’ю́цца
Прошлы час
м. збі́ўся збі́ліся
ж. збі́лася
н. збі́лася
Загадны лад
2-я ас. збі́ся збі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час збі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

збі́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., саб’е́цца; збіўся, збілася; зак.

1. Згусціцца ад узбоўтвання, ператварыцца ў шчыльную масу.

Масла збілася.

2. Сабрацца разам, у цеснаце.

Людзі збіліся ў кучу.

|| незак. збіва́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збі́цца¹, саб’ю́ся, саб’е́шся, саб’е́цца; саб’ёмся, саб’яце́ся, саб’ю́цца; збіўся, збілася; збі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ссунуцца з патрэбнага месца.

Шапка збілася набок.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаптацца, скрывіцца.

Абцасы збіліся.

3. з чаго і без дап. Адхіліцца ад правільнага шляху, ад правільнага ходу думкі; памыліцца.

З. з дарогі.

З. ў паказаннях (дапусціць супярэчнасць). З. пры лічэнні.

Збіцца з ног (разм.) — вельмі стаміцца ад беганіны, клопатаў.

|| незак. збіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збі́цца сов., в разн. знач. сби́ться; (о шерсти — ещё) сваля́ться;

павя́зка збі́лася — повя́зка сби́лась;

абца́сы збі́ліся — каблуки́ сби́лись;

з. з даро́гі — сби́ться с доро́ги;

з. пры падлі́ку — сби́ться при подсчёте;

во́ўна збі́лася ў ля́мец — шерсть сби́лась (сваля́лась) в во́йлок;

аве́чкі збі́ліся ў ку́чуо́вцы сби́лись в ку́чу;

ма́сла збі́лася — ма́сло сби́лось;

з. з пра́вільнай даро́гі — сби́ться с пра́вильного пути́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збі́цца, саб’юся, саб’ешся, саб’ецца; саб’ёмся, саб’яцеся; пр. збіўся, ‑лася; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ссунуцца, з’ехаць з месца ад удару, рэзкіх рухаў. Шапка збілася набок. Павязка збілася. □ Белая віхрастая чупрына [дзецюка] збілася ў адзін бок. Няхай. // Парушыцца ад зруху, змяшчэння. Настройка прыёмніка збілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца непрыгодным ад удараў, штуршкоў. Падковы збіліся. // Разм. Стаптацца, скрывіцца (пра абутак). Абцасы збіліся.

3. Адхіліцца, сысці ўбок (пры хадзе, яздзе і пад.). Збіцца са сцежкі. Збіцца з лыжні. Збіцца з курсу. // Згубіць дарогу, заблудзіць. Толькі зоры, якія ўжо выступілі на цёмнай палавіне неба, здаецца, пільнавала нас, каб мы нідзе не заблудзіліся, не збіліся з дарогі. Сабаленка.

4. Адхіліцца ад правільнага, дакладнага выканання, ажыццяўлення чаго‑н. Збіцца з рытму. □ А шпулек тых — лічыў, лічыў Тараска і збіўся. Юрэвіч. // Набыць другі напрамак (пра думкі, размову). Збіцца з тэмы гутаркі. □ Косця сцішыўся, на яго нахлынулі раптоўныя думкі, збіліся, змяшаліся. Адамчык.

5. Памыліцца, зблытацца. Эма ўспомніла, што тады яна расхвалявалася і нават крыху збілася, пачала гаварыць не па запісу, а ад сэрца. Васілевіч. Тут ужо Васіль, баючыся яшчэ раз збіцца, не спяшаўся. Кулакоўскі.

6. на што. Неўзаметку схіліцца, перайсці да чаго‑н., у што‑н. У такой рамантызаванай фальклорнай паэме, як «Сказ пра Вяля», Максіму Танку лягчэй за ўсё было збіцца на ўмоўна-рытарычны стылявы штамп. Бугаёў. — А што, у школе вартаўніка няма? — спытаў Лемяшэвіч, адчуваючы, што расказчык зноў здольны збіцца на якую-небудзь «соль». Шамякін.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца разам, у адно месца на невялікай прасторы. Каровы збіліся ў кучу, таўкліся, калолі адна адну, ускідалі на рогі. Пташнікаў. На выгане хлапчукі збіліся ля Грышы ў кучу. Капыловіч.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыгатавацца, вырабіцца шляхам узбоўтвання, збівання. Масла збілася.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Зблытацца, зваляцца (пра шэрсць, валасы). Травы збіліся трубою, збіліся, як лямец, так, што не прасунуць рукі. Дуброўскі.

•••

Збіцца з капейкі — застацца без грошай.

Збіцца з ладу — страціць стройнасць, паслядоўнасць (думкі, гаворкі).

Збіцца з нагі — згубіць такт, ідучы ўдваіх, парай або маршыруючы.

Збіцца з ног — стаміцца, змучыцца ад клопатаў, беганіны.

Збіцца з панталыку (толку, тропу) — а) прыйсці ў замяшанне, зблытацца; памыліцца; б) тое, што і збіцца з (правільнай) дарогі.

Збіцца з (правільнай) дарогі — пачаць весці няправільны, заганны спосаб жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

троп², -у.

У выразе: збіцца з тропу (разм.) — заблытацца, збіцца з толку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збіва́цца¹ гл. збіцца¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збіва́цца² гл. збіцца².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изби́ться прост. збі́цца, пабі́цца; (об обуви) збі́цца, стапта́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

посби́ться (тро́хі) збі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)