захлыну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Задыхнуцца ад вады.

З. ў час купання.

2. перан. Перастаць дзейнічаць.

Кулямёт захлынуўся.

Атака праціўніка захлынулася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захлыну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. захлыну́ся захлынё́мся
2-я ас. захлыне́шся захлыняце́ся
3-я ас. захлыне́цца захлыну́цца
Прошлы час
м. захлыну́ўся захлыну́ліся
ж. захлыну́лася
н. захлыну́лася
Загадны лад
2-я ас. захлыні́ся захлыні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час захлыну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

захлыну́цца сов. (водой) захлебну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захлыну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Задыхнуцца ад вады, якая набралася ў рот, горла, вушы і пад.; заліцца. Вада віравала, а памагчы не было як і не было чым, каб хоць перарэзаць гужы. Кабыла захлынулася, ледзьве выратаваўся і сам бацька. Скрыган. // Адчуць цяжкасць у дыханні, захапіўшы ў грудзі зашмат паветра. [Таццяна] схапілася рукамі за грудзі і прагна глынула марознае паветра, захлынулася ім. Шамякін. // Задыхнуцца, захлябнуцца ад прыліву пачуццяў, думак і пад. Стары раптам захлынуўся ад жаху, як малое дзіця, убачыўшы так блізка ад сябе варожых салдат. Паслядовіч.

2. перан. Тое, што і захлябнуцца (у 3 знач.). Калі дзот будзе падаўлены, атака можа захлынуцца. Кулакоўскі.

3. перан. Тое, што і захлябнуцца (у 4 знач.). Пятро Мажэйка не чуў ужо, як захлынуўся дот, як партызаны загаспадарылі на «жалезцы». Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захлебну́ться сов.

1. (водой) захлыну́цца;

2. перен. захліпну́цца; см. захлёбываться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захлына́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да захлынуцца.

2. Утвараць частыя перарывістыя гукі. У гасцінай захлынаецца гітара, пані Авяліна спявае песню. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залі́цца¹, -льюся, -лье́шся, -лье́цца; -льёмся, -льяце́ся, -лью́цца і -лію́ся, -ліе́шся, -ліе́цца; -ліёмся, -ліяце́ся, -лію́цца; -ліўся, -ліла́ся, -ло́ся; -ліся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вадкае: пранікнуць куды-н.

Вада залілася за каўнер.

2. перан. Пакрыцца чым-н., што выступіла на паверхню.

З. чырванню.

3. Захлынуцца (разм.).

Плаваць не ўмеў і заліўся.

|| незак. заліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утапіцца, утануць, патануць, захлынуцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Захлына́цца. Рус. зах.-бранск. захлыну́ться, укр. захлина́тися ’тс’, славен. zahlíniti ’тс’, zahlipíti ’зрабіць так, каб захлынуўся’. За + хлын‑а‑цца, гл. хлынуць ’ліцца’, адкуль ’заліцца’? Параўн. славац. zachlipnuť siзахлынуцца’, рус. захлебнуться ’тс’, польск. zachłysnąć się ’тс’, захлупіцца. Хаця сувязь з хлынуць наўрад ці выклікае сумненні, наяўнасць шэрагу паралельных утварэнняў патрабуе далейшага ўдакладнення кораня. Гл. Фасмер, 4, 247.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

захлябну́цца і захлібну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Задыхнуцца ад вады, што трапіла ў рот, горла; захлынуцца. Яшчэ хвілінка, і перавернецца плыт, паляціць на пясчанае дно кулямёт, захлібнуцца ў вадзе кулямётчыкі. Лынькоў.

2. Мімаволі перарваць дыханне ад якога‑н. моцнага пачуцця. Жанчына нібы захлібнулася енкам, прыціхла, толькі жаласліва ўсхліпвала. Арабей.

3. перан. Спыніцца, сарвацца (пра атаку, наступленне). Падаспелі нашы танкі, і контратака нямецка-фашысцкіх войск захлябнулася. Гурскі.

4. перан. Перастаць дзейнічаць; змоўкнуць. Кулямёт захлябнуўся. □ Зазвініць піла, захлябнецца, потым зноў зазвініць. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)