1. Задыхнуцца ад вады, якая набралася ў рот, горла, вушы і пад.; заліцца. Вада віравала, а памагчы не было як і не было чым, каб хоць перарэзаць гужы. Кабыла захлынулася, ледзьве выратаваўся і сам бацька.Скрыган.// Адчуць цяжкасць у дыханні, захапіўшы ў грудзі зашмат паветра. [Таццяна] схапілася рукамі за грудзі і прагна глынула марознае паветра, захлынулася ім.Шамякін.// Задыхнуцца, захлябнуцца ад прыліву пачуццяў, думак і пад. Стары раптам захлынуўся ад жаху, як малое дзіця, убачыўшы так блізка ад сябе варожых салдат.Паслядовіч.
2.перан. Тое, што і захлябнуцца (у 3 знач.). Калі дзот будзе падаўлены, атака можа захлынуцца.Кулакоўскі.
3.перан. Тое, што і захлябнуцца (у 4 знач.). Пятро Мажэйка не чуў ужо, як захлынуўся дот, як партызаны загаспадарылі на «жалезцы».Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захлына́цца, захлыну́цца
1. sich verschlúcken;
захлына́цца ад вады́ Wásser in die fálsche Kéhle bekómmen*;
захлына́цца ад ды́му Rauch schlúcken;
2.:
гавары́ць захлына́ючыся sich überstǘrzen;
3. (задыхацца) áußer Átem kómmen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вадкае: пранікнуць куды-н.
Вада залілася за каўнер.
2.перан. Пакрыцца чым-н., што выступіла на паверхню.
З. чырванню.
3.Захлынуцца (разм.).
Плаваць не ўмеў і заліўся.
|| незак.заліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
утапіцца, утануць, патануць, захлынуцца
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Захлына́цца. Рус.зах.-бранск.захлыну́ться, укр.захлина́тися ’тс’, славен.zahlíniti ’тс’, zahlipíti ’зрабіць так, каб захлынуўся’. За + хлын‑а‑цца, гл. хлынуць ’ліцца’, адкуль ’заліцца’? Параўн. славац.zachlipnuť si ’захлынуцца’, рус.захлебнуться ’тс’, польск.zachłysnąć się ’тс’, захлупіцца. Хаця сувязь з хлынуць наўрад ці выклікае сумненні, наяўнасць шэрагу паралельных утварэнняў патрабуе далейшага ўдакладнення кораня. Гл. Фасмер, 4, 247.