захлына́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
захлына́юся |
захлына́емся |
| 2-я ас. |
захлына́ешся |
захлына́ецеся |
| 3-я ас. |
захлына́ецца |
захлына́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
захлына́ўся |
захлына́ліся |
| ж. |
захлына́лася |
| н. |
захлына́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
захлына́йся |
захлына́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
захлына́ючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
захлына́цца несов. (водой) захлёбываться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
захлына́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да захлынуцца.
2. Утвараць частыя перарывістыя гукі. У гасцінай захлынаецца гітара, пані Авяліна спявае песню. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Захлына́цца. Рус. зах.-бранск. захлыну́ться, укр. захлина́тися ’тс’, славен. zahlíniti ’тс’, zahlipíti ’зрабіць так, каб захлынуўся’. За + хлын‑а‑цца, гл. хлынуць ’ліцца’, адкуль ’заліцца’? Параўн. славац. zachlipnuť si ’захлынуцца’, рус. захлебнуться ’тс’, польск. zachłysnąć się ’тс’, захлупіцца. Хаця сувязь з хлынуць наўрад ці выклікае сумненні, наяўнасць шэрагу паралельных утварэнняў патрабуе далейшага ўдакладнення кораня. Гл. Фасмер, 4, 247.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Захлупіцца ’захлынацца’ (Янк. II). Рус. захлупить ’закрываць’, захлупаться ’заблытацца’, славен. zahlúpniti ’задыхнуцца (парай)’, балг. захлупям, захлупвам ’накрыць, закрыць’. Параўн. славац. zachlipnať ’захлынацца’. Наўрад ці выклікае сумненні сувязь з захлынацца, хлынуць. Не абгрунтоўваецца семантычна сувязь з хлупы ’пахілы’ (гл.). Параўн. славен. hlûp ’пара, смурод’, hlópati ’дыхаць з цяжкасцю’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
захлёбываться несов.
1. (водой) захлына́цца;
2. перен. захліпа́цца;
говори́ть захлёбываясь гавары́ць захліпа́ючыся;
захлёбываться от ра́дости захліпа́цца ад ра́дасці;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Заліва́цца ’тлусцець’ (Мат. Гом.), ’спяваць з пералівамі’ (ТСБМ). Рус. залива́ться ў розных знач., у тым ліку ’спяваць пералівіста’, укр. залива́тися ’пакрывацца вадкасцю’, ’смяяцца’, ’захлынацца’. Перан. ад залівацца ’пакрывацца вадкасцю’, ’напаўняцца вадкасцю’ (гл. заліць 3, ліць), для спеваў ’выдаваць гукі быццам бы такія, што пераліваюцца, як вадкасць’, для ’тлусцець’, ’набірацца тлушчу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Захля́нуць ’пахудзець’ (Касп.). Рус. варонеж., зах.-бранск., дан. захля́ть ’стаць хваравітым, спакутаваны, укр. захля́нути, захля́ти ’аслабець, пахудзець’, польск. дыял. zachlać ’аслабець ад п’янства’ (параўн. chlać ’піць (гарэлку)’), zachłysnąć się і да т. п., гл. захлынацца. Паколькі хлынуць і хлянуць блізказначныя, звязаныя праз значэнне ’цячы’ («хлянула кроў з носа», Нас.), магчыма, ’аслабець’ не толькі ад п’янства, але і ад крывацёку і г. д. Няясна. Гл. хлянуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)