засяле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. засяле́нне
Р. засяле́ння
Д. засяле́нню
В. засяле́нне
Т. засяле́ннем
М. засяле́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засяле́нне ср., в разн. знач. заселе́ние; см. засялі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засяляць — засяліць і стан паводле знач. дзеясл. засяляцца — засяліцца. Засяленне новых зямель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засялі́ць, -сялю́, -се́ліш, -се́ліць; -се́лены; зак., што.

Пасяліўшыся або пасяліўшы каго-н. дзе-н., заняць, насяліць цалкам.

Навасёлы засялілі край.

З. дом.

|| незак. засяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. засяле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заселе́ние засяле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каланіза́цыя, ‑і, ж.

1. Гвалтоўны захоп якой‑н. краіны і ператварэнне яе ў калонію (у 1 знач.).

2. Засяленне свабодных зямель перасяленцамі, каланістамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Садзі́ба ’сядзіба; зямельны ўчастак на якім знаходзіцца хата з гаспадарчымі пабудовамі; сад’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Яшк., Інстр. 2, Нар. лекс., Шушк.), ’засяленне, выган’ (Нас. гіст.), ’засяленне, аселасць’ (Гарб.). Укр. сади́ба ’сядзіба’, польск. sadyba < усходнеславянскіх (Брукнер, 479). Слова з не вельмі ясным статусам. Лаўчутэ (Лекс. балг., 21; Балтизмы, 130) зыходзячы з лінгвагеаграфіі і суфіксацыі (балт. суф. ‑yba пры слав. *‑ba), крыніцай слова лічыць літ. sodýba ’сядзіба’ < sod‑inti ’садзіць, сажаць’ + суф. ‑yba. Супраць Трубачоў (ЭССЯ, Проспект, 78), які лічыць слова праславянскім дыялектызмам, і Слаўскі (SP, 1, 62), паводле якога слова з’яўляецца познім славянскім утварэннем ад прасл. *saditi + суф. ‑iba, дзе ‑i‑ ўзята з інфінітыва. Параўн. сядзіба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

населе́ние

1. (жители) насе́льніцтва, -ва ср.;

городско́е населе́ние гарадско́е насе́льніцтва;

2. (действие) насяле́нне, -ння ср.; (заселение) засяле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)