засу́шаны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. засу́шаны засу́шаная засу́шанае засу́шаныя
Р. засу́шанага засу́шанай
засу́шанае
засу́шанага засу́шаных
Д. засу́шанаму засу́шанай засу́шанаму засу́шаным
В. засу́шаны (неадуш.)
засу́шанага (адуш.)
засу́шаную засу́шанае засу́шаныя (неадуш.)
засу́шаных (адуш.)
Т. засу́шаным засу́шанай
засу́шанаю
засу́шаным засу́шанымі
М. засу́шаным засу́шанай засу́шаным засу́шаных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засу́шаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. засу́шаны засу́шаная засу́шанае засу́шаныя
Р. засу́шанага засу́шанай
засу́шанае
засу́шанага засу́шаных
Д. засу́шанаму засу́шанай засу́шанаму засу́шаным
В. засу́шаны (неадуш.)
засу́шанага (адуш.)
засу́шаную засу́шанае засу́шаныя (неадуш.)
засу́шаных (адуш.)
Т. засу́шаным засу́шанай
засу́шанаю
засу́шаным засу́шанымі
М. засу́шаным засу́шанай засу́шаным засу́шаных

Кароткая форма: засу́шана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засу́шаны прям., перен. засу́шенный; см. засушы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засу́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад засушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засу́шенный засу́шаны, мног. пазасу́шваны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змо́ршчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зморшчыць.

2. у знач. прым. Пакрыты маршчынамі. Твар .. [бабкі] быў маленькі, зморшчаны, губы западалі ў рот, і гаварыла яна неяк мякка, нібы словы зліпаліся адно з адным. Скрыган. // З маршчыністым тварам. І хоць гэтай бяззубай, зморшчанай, як стары засушаны грыб, пляткарцы ніхто не верыў, але званіцу не бурылі. Ваданосаў.

3. у знач. прым. Пакарабачаны, пакрыты складкамі. [Да вады] прыліпала зморшчанае лісце. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аска́рак ’цвёрды засушаны агрызак хлеба’ (кліч., вусн. паведамл. Выхоты). Утворана паводле мадэлі а‑ + корань назоўніка + ‑ак (о‑ + корань + ‑ъkъ), як і апёнак са значэннем ’тое, што знаходзіцца побач з прадметам, пазначаемым коранем’. Корань ‑скар‑ адцягнуты, напэўна, ад скарынка (гл.), дзе, аднак, адлюстроўвае корань скор‑ і а пад націскам павінна было ператварыцца ў о, але дээтымалагізацыя кораня ў скарынка і падобных утварэннях прывяла да ўспрыняцця кораня з а‑ незалежна ад націску. Параўн. яшчэ аскор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэць ’гнісці, псавацца ад сырасці і цеплыні’; ’пацець, пакрывацца потам’, ’гатавацца’ (Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ; брасл., шальч., даўг., гродз., астрав., Сл. ПЗБ; ТС), ’адмакаць’ (мядз., Сл. ПЗБ). Рус. преть ’пацець, прэць’, укр. прі́ти ’тлець, гніць, пацець, прэць’, польск. przeć ’пацець, буцьвець, прэць’, н.-луж. prěś ’засыхаць, вянуць’, параўн. таксама серб. *прети ’псавацца пад уплывам вільгаці і цеплыні’, рэканструяванае на падставе дзеепрыметнікаў испрѐлзасушаны, завялы (пра садавіну, гародніну)’, пре̏лав ’падгарэлы’ (Огледна св., 65). Прасл. *preti, звязанае з *para, гл. пар (Фасмер, 3, 362; Шустар-Шэўц, 2, 1156; ЕСУМ, 4, 588; Бязлай, 3, 25). Роднасныя грэч. πρήυω, πίμπρημι ’палю, спальваю’. Персан (875; гл. Коген, Запіскі, 9, 84–85), Брукнер (442), Банькоўскі (2, 825) не аддзяляюць ад *perti (гл. пе́рці ’пхаць, папіхаць, моцна націскаць’), разглядаючы *pьrěti ’прэць’ як інхаатыўны дзеяслоў ад яго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Све́жы ‘які не страціў сваіх натуральных якасцей’, ‘халаднаваты, досыць халодны’, ‘які не быў у выкарыстанні, ва ўжыванні’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., ТС), ‘новы; нетутэйшы’ (валож., красл., паст., Сл. ПЗБ). Укр. сві́жий, рус. све́жий, стараж.-рус. свѣжь, польск. świeży, чэш. літар. svěžíпольск.Махэк₂, 596), славац. svieži, славен. svê̥žрус.Сной₁, 623), балг. свеж (мабыць, з рус.БЕР, 6, 536), макед. свеж, ст.-слав. свежь. Прасл. *svěžь. І.‑е. адпаведнікі: гоц. swikns ‘чысты, цнотны’, ст.-ісл. sykn ‘нявінны’, літ. sveĩkas ‘здаровы’ (Траўтман, 294; Mikala, IF, 23, 126). Лат. svaigs ‘свежы’ лічыцца пераўтварэннем славянскага *svěžь (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1141; Фрэнкель, 1044; Скок, 3, 373). Сной₁ (623) узводзіць да і.-е. *su̯oi̯gh‑io‑ ‘вільготны, не засушаны’. Махэк₂ (там жа) параўноўвае славянскія словы з лац. vigere ‘быць поўным жыцця’. Агляд літ-ры гл. яшчэ Фасмер, 3, 571. Борысь (623) і.-е. праформу лічыць пашырэннем і.-е. *su̯ei̯‑ ‘згінаць, круціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)