засудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак., каго (што).

Абвінаваціць па прыгавору суда.

З. злачынца.

|| незак. засу́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засудзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засуджу́ засу́дзім
2-я ас. засу́дзіш засу́дзіце
3-я ас. засу́дзіць засу́дзяць
Прошлы час
м. засудзі́ў засудзі́лі
ж. засудзі́ла
н. засудзі́ла
Загадны лад
2-я ас. засудзі́ засудзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час засудзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засудзі́ць сов. (приговорить) осуди́ть;

з. зло́дзея — осуди́ть во́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак., каго.

Прызнаўшы вінаватым, вызначыць меру пакарання ў судовым парадку; асудзіць. Яшчэ пры цары .. [Цімоха] засудзілі на два гады арыштанцкіх рот за падпал панскай стадолы. Колас. — Засудзяць.. — чую за спіной усхліп. У зале стаіць напружаная цішыня. Суддзя чытае абвінаваўчае заключэнне. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засу́джаны осуждённый; см. засудзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засуди́ть сов. засудзі́ць, мног. пазасу́джваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засу́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад засудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засу́джваць несов. (приговаривать) осужда́ть; см. засудзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; зак.

1. каго. Засудзіць усіх, многіх.

Усіх злачынцаў пасудзілі.

2. заг. пасудзі́(це). Ужыв. ў знач.: падумай(це), уяві(це) сабе.

Пасудзі сабе, ці можна так рабіць.

3. Пагаварыць, папляткарыць некаторы час (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)