засту́каць², -аю, -аеш, -ае; зак., каго (разм.).

Захапіць, застаць на месцы злачынства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засту́каць¹, -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць стукаць.

Нехта застукаў у дзверы.

Кроў застукала ў скронях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засту́каць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засту́каю засту́каем
2-я ас. засту́каеш засту́каеце
3-я ас. засту́кае засту́каюць
Прошлы час
м. засту́каў засту́калі
ж. засту́кала
н. засту́кала
Загадны лад
2-я ас. засту́кай засту́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час засту́каўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засту́каць сов.

1. в разн. знач. застуча́ть; засту́кать;

з. у дзве́ры — застуча́ть (засту́кать) в дверь;

кроў ~кала ў скро́нях — кровь застуча́ла в виска́х;

2. прост. (захватить, поймать) засту́кать, засти́гнуть;

з. зло́дзея на ме́сцы злачы́нства — засту́кать (засти́гнуть) во́ра на ме́сте преступле́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засту́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм.

1. Захапіць, застаць нечакана, на месцы злачынства. Зрабілі ўсё ўдала, ніхто .. не перашкодзіў [партызанам], не застукаў, радасныя выбеглі з раўка. Быкаў.

2. У дзіцячай гульні — стукам адзначыць знойдзенага. Урэшце .. [Вася] застукаў усіх, ён перамог. Дубоўка.

засту́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць стукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засту́катьI сов. (застучать) засту́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засту́каны прост. засту́канный, засти́гнутый; см. засту́каць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

застуча́ть сов. засту́каць; (о сердце — ещё) разг. зата́хкаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засту́катьII сов.

1. (захватить врасплох) прост. засту́каць;

засту́кать (засти́гнуть) во́ра на ме́сте преступле́ния засту́каць (заста́ць) зло́дзея на ме́сцы злачы́нства;

2. (убить ударами) прост. забі́ць, затаўчы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бра́згаць, бра́зґаць ’стукаць, брынчаць’, таксама бра́зкаць. Рус. бря́згаць, укр. бря́зкати. Паводле Рудніцкага, 227, утварэнне ад выклічніка брязь! (гукапераймальнае). Фасмер (1, 225) лічыць роднасным з літ. breñgsti, brenzgiù ’загучаць, застукаць’. Параўн. Буга, РФВ, 70, 102. Траўтман (37) слав. bręzgъ і літ. формы выводзіць з балт.-слав. *brenzg‑. Сюды ж бел. бра́знуць ’стукнуць’, бра́знуцца ’ўпасці’ (bręzgnǫ‑ti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)