застра́шванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. застра́шванне
Р. застра́швання
Д. застра́шванню
В. застра́шванне
Т. застра́шваннем
М. застра́шванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

застра́шванне ср. запу́гивание, устраше́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

застра́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. застрашваць — застрашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застра́щивание прост. застра́шванне, -ння ср., запу́жванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

псі́хіка, -і, ДМ -хіцы, ж.

Сукупнасць душэўных адчуванняў, уяўленняў, пачуццяў, думак як адлюстраванне ў свядомасці аб’ектыўнай рэчаіснасці; душэўны склад чалавека.

Здаровая п.

|| прым. псіхі́чны, -ая, -ае.

Псіхічныя хваробы (хваробы расстройства мазгавых цэнтраў, нервовай сістэмы). Псіхічная атака (від атакі, разлічанай на застрашванне, падаўленне волі, псіхікі тых, хто абараняецца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

устраше́ние стра́шанне, -ння ср., застра́шванне, -ння ср.; запу́жванне, -ння ср., запало́хванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пужа́ка ’здань, прывід’ (ТС), пужайка ’вобарацень’: вуйдзе певень, а зойдзе пень (мазыр., Цыхун, вусн. паведамл.), пу́жално ’здань’ (ТС), пу́жалка ’пудзіла; здань прывід; застрашванне дзяцей’ (ТС). Ад пужаць ’палохаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастра́х, по́страх ’пагроза, прыстрашэнне’ (Нас., Сцяшк.). Укр. по́страх ’страх, жах, запалохванне’, польск., чэш. postrach. Да прасл. straxъ. Прэфікс па‑ (< прасл. po‑) надае назоўніку вынік дзейнасці. Аналагічна і словы з іншымі суфіксамі: бел. пастра́шка ’тс’ (Др.-Падб., Нас.) ∼ рус. пск., цвяр. постра́шка ’страх, прыстрашэнне’, бел. пастрашэнне ’пагроза пакараннем’ (Нас.) ∼ польск. postraszenie ’пагроза, запалохванне’, брасл. пастрашэ́нства ’застрашванне’ (Сл. ПЗБ), якое ўтворана падобна, як бел. непаслушэнства ці польск. okrucieństwo ’лютасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)