засмучо́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. засмучо́ны засмучо́ная засмучо́нае засмучо́ныя
Р. засмучо́нага засмучо́най
засмучо́нае
засмучо́нага засмучо́ных
Д. засмучо́наму засмучо́най засмучо́наму засмучо́ным
В. засмучо́ны (неадуш.)
засмучо́нага (адуш.)
засмучо́ную засмучо́нае засмучо́ныя (неадуш.)
засмучо́ных (адуш.)
Т. засмучо́ным засмучо́най
засмучо́наю
засмучо́ным засмучо́нымі
М. засмучо́ным засмучо́най засмучо́ным засмучо́ных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засмучо́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. засмучо́ны засмучо́ная засмучо́нае засмучо́ныя
Р. засмучо́нага засмучо́най
засмучо́нае
засмучо́нага засмучо́ных
Д. засмучо́наму засмучо́най засмучо́наму засмучо́ным
В. засмучо́ны (неадуш.)
засмучо́нага (адуш.)
засмучо́ную засмучо́нае засмучо́ныя (неадуш.)
засмучо́ных (адуш.)
Т. засмучо́ным засмучо́най
засмучо́наю
засмучо́ным засмучо́нымі
М. засмучо́ным засмучо́най засмучо́ным засмучо́ных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засмучо́ны, см. засму́чаны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засмучо́ны,

гл. засмучаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засму́чаны і засмучо́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад засмуціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

журбо́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Ахоплены журбою; сумны, маркотны. Стасік сядзеў на ганку засмучоны, журботны. Няхай. // Які выражае журбу, уласцівы таму, каго апанавала журба. Журботны погляд. □ Адна толькі Ева.. стаяла ў баку з журботнаю ўсмешкаю на прыгожа вырысаваных губах. Колас. // Поўны журбы, суму; невясёлы. Галава балела ад гарачыні, поту і слёз, а думкі былі вельмі журботныя. Лупсякоў. Моўчкі слухаў Ігнась журботную аповесць сына невядомых бацькоў. Мурашка.

2. Які выклікае журбу, сум (пра час, выгляд чаго‑н. і пад.). Журботны дзень, журботны пейзаж. □ Вясёлая сустрэча з хлапцом развеяла думкі, якія падказала.. [Тапурыю] журботная цішыня балот. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разварушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; зак., каго-што.

1. Варушачы, раскінуць што‑н. складзенае, сабранае. Сцёпка разварушыў вогнішча і прыгарнуў бульбу вуголлем. М. Ткачоў. Васіль падышоў да брычкі, адвязаў лейцы, разварушыў свежае сена на сядзенні. Савіцкі. А вецер раптам друз разварушыў І разгарнуў стары вучнёўскі сшытак. Бураўкін. // Прывесці ў рух, прымусіць варушыцца. Язэпка падняўся, разварушыў сяк-так ногі і пайшоў, кульгаючы, па ржэўніку. Якімовіч. — Прачнуўся раз пад раніцу — не магу паварушыцца, зусім закалеў. Сяк-так устаў, разварушыў косці. Дамашэвіч.

2. (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.). Паварушыўшы што‑н., раздражніўшы каго‑н., выклікаць хаатычны рух; вывесці са стану спакою. Разварушыць звера ў бярлозе. □ Мне шкада было бачыць, як разварушаныя чмялі сіратліва кружацца над сваёй разбуранай хатай. Грамовіч. [Салдаты] беглі і паўзлі, нібы з разварушанага мурашніка, залягалі і падымаліся зноў. Грахоўскі.

3. перан. Разм. Вывесці са стану апатыі, абыякавасці; ажывіць. Часамі ўдавалася .. [Тукалу] разварушыць, і тады ён рабіўся вясёлым, жартлівым, здольным усіх захапіць сваімі жартамі і смяяўся такім заразлівым смехам, што нельга было не паддацца яму. Колас. Вікторыя і так і гэтак загаворвала з .. [Генадзем], але не дала ніяк рады яго разварушыць. Сабаленка. // Выклікаць жаданне дзейнічаць, займацца чым‑н. Шмат папрацавалі Аня і яе сябры-актывісты, пакуль разварушылі вясковую моладзь, зацікавіла яе камсамольскімі справамі. Кухараў.

4. перан. Разм. Прабудзіць, выклікаць, узмацніць (якія‑н. думкі, пачуцці і пад.). Бабуля нешта думае. Казка, відаць, разварушыла ўспаміны. Брыль. // Расхваляваць, пазбавіць спакою. Разварушыць душу. □ Палонны пайшоў на кватэру засмучоны, пануры. Усё гэта, гэтае спатканне і гаворка, разварушылі яму сэрца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)