заслані́ць, -ланю́, -ло́ніш, -ло́ніць; -ло́нены; зак., каго-што.

1. Закрыць, загарадзіць сабой або чым-н.

З. святло.

З. печ.

Што табе розум засланіла? (перан., безас.; разм.).

2. перан. Адсунуць на задні план, замяніць сабой.

Гэта моцнае, радаснае пачуццё засланіла ўсе астатнія.

3. безас. Закласці.

У грудзях засланіла.

|| незак. засланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заслані́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засланю́ засло́нім
2-я ас. засло́ніш засло́ніце
3-я ас. засло́ніць засло́няць
Прошлы час
м. заслані́ў заслані́лі
ж. заслані́ла
н. заслані́ла
Загадны лад
2-я ас. заслані́ заслані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час заслані́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заслані́ць сов.

1. в разн. знач. заслони́ть; (сделать невидимым — ещё) закры́ть;

хма́ра ~ні́ла со́нца — ту́ча заслони́ла (закры́ла) со́лнце;

з. твар руко́ю — заслони́ть (закры́ть) лицо́ руко́й;

2. (печь) закры́ть засло́нкой;

3. перен. заслони́ть, затми́ть;

пе́ршае пачуццё ~ні́ла на мо́мант усё аста́тняе — пе́рвое чу́вство заслони́ло (затми́ло) на миг всё остально́е;

4. обл., безл. (о болезненном ощущении) заложи́ть;

у грудзя́х ~ні́ла — грудь заложи́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заслані́ць, ‑сланю, ‑слоніш, ‑слоніць; зак., каго-што.

1. Закрыць, загарадзіць сабою або чым‑н. Нізкія і вузкія дзверы зямлянкі засланіла вялікая постаць чалавека. Шамякін. Антось падбег да акна, спіной засланіў разбітую шыбу. Мележ. // Закрыць засланкай (печ). [Люба] загарнула жар, засланіла печ, дастала штосьці з-пад прыпека і пачала вячэраць. Чорны. // перан. Пазбавіць магчымасці чуць, бачыць, разумець і пад. (пра органы пачуццяў). Усё памутнела ў галаве, вочы засланіў нейкі густы змрок. Шчарбатаў. / у безас. ужыв. Слухае маці і нічога не цяміць, як бы ёй розум засланіла. Колас.

2. перан. Адсунуць на задні план. Уражанні першага школьнага дня, здавалася, засланілі ўсе іншыя інтарэсы і падымалі ў хлопцаў настрой. Колас. Іншае, моцнае і радаснае пачуццё засланіла на момант усё астатняе. Якімовіч.

•••

(Увесь) свет засланіць — а) зрабіць жыццё пакутным, бязрадасным. Вайна, як гром, абарвала добрыя надзеі, засланіла цемрай свет. Кавалёў; б) прымусіць забыць пра ўсё на свеце. Дзіця засланіла Клаўдзіі Аляксееўны ўвесь свет. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затми́ть сов.

1. (заслонить) зацямні́ць, заслані́ць;

2. перен. (превзойти) заслані́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заслони́ть сов. заслані́ць, мног. пазасланя́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заслані́цца, -ланю́ся, -ло́нішся, -ло́ніцца; зак.

Засланіць сябе чым-н.

З. рукой ад сонца.

|| незак. засланя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацяні́ць, -цяню́, -це́ніш, -це́ніць; -це́нены; зак., што.

Пакрыць ценем, схаваць у цяні; засланіць (крыніцу святла).

|| незак. зацяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыза́сціць

‘крыху засланіць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыза́шчу прыза́сцім
2-я ас. прыза́сціш прыза́сціце
3-я ас. прыза́сціць прыза́сцяць
Прошлы час
м. прыза́сціў прыза́сцілі
ж. прыза́сціла
н. прыза́сціла
Загадны лад
2-я ас. прыза́сці прыза́сціце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыза́сціўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засланя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да засланіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)