1. Закрыць, загарадзіць сабою або чым‑н. Нізкія і вузкія дзверы зямлянкі засланіла вялікая постаць чалавека.Шамякін.Антось падбег да акна, спіной засланіў разбітую шыбу.Мележ.// Закрыць засланкай (печ). [Люба] загарнула жар, засланіла печ, дастала штосьці з-пад прыпека і пачала вячэраць.Чорны.//перан. Пазбавіць магчымасці чуць, бачыць, разумець і пад. (пра органы пачуццяў). Усё памутнела ў галаве, вочы засланіў нейкі густы змрок.Шчарбатаў./убезас.ужыв.Слухае маці і нічога не цяміць, як бы ёй розум засланіла.Колас.
2.перан. Адсунуць на задні план. Уражанні першага школьнага дня, здавалася, засланілі ўсе іншыя інтарэсы і падымалі ў хлопцаў настрой.Колас.Іншае, моцнае і радаснае пачуццё засланіла на момант усё астатняе.Якімовіч.
•••
(Увесь) свет засланіць — а) зрабіць жыццё пакутным, бязрадасным. Вайна, як гром, абарвала добрыя надзеі, засланіла цемрай свет.Кавалёў; б) прымусіць забыць пра ўсё на свеце. Дзіця засланіла Клаўдзіі Аляксееўны ўвесь свет.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заслані́ць, засланя́цьразм.
1. verhüllen vt, bedécken vt, verdécken vt;
хма́ры заслані́лі со́нца die Wólken verhüllten die Sónne;