засква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Заправіць сквараным салам.

З. булён.

|| незак. засква́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засква́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засква́ру засква́рым
2-я ас. засква́рыш засква́рыце
3-я ас. засква́рыць засква́раць
Прошлы час
м. засква́рыў засква́рылі
ж. засква́рыла
н. засква́рыла
Загадны лад
2-я ас. засква́р засква́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час засква́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засква́рыць сов. запра́вить са́лом (жареным)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Заправіць сквараным салам. Заскварыць булён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; незак., што.

1. Пячы на агні сала.

С. свежаніну.

2. перан. і без дап. Паліць (пра сонца; разм.).

Цэлы дзень скварыць сонца.

|| зак. сасква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны (да 1 знач.) і засква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны (пра страву).

|| наз. сква́ранне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засква́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заскварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засква́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заскварваць — заскварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. і чаго. Дадаткова наскварыць, саскварыць. Прыскварыць сала.

2. Заправіць сквараным салам; заскварыць. Прыскварыць булён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засква́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заскварыць.

2. у знач. прым. Запраўлены сквараным салам. [Маці] падышла да печы, дастала гаршчок, наліла ў міску заскваранай капусты і паставіла яе на стол. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пратаўчы́заскварыць’ (воран., Сл. ПЗБ). Прэфіксны дэрыват ад таўчы́ з нявызначанай прыстаўкай пра-, звычайна за‑, параўн. затаўчы́ ’заправіць’; гл. яшчэ затаўка. У аснове слоў, відаць, літ. taukãi ’тлушч, сала’, параўн. тук (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)