засе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; засе́ў, -се́ла; -ся́дзь; зак.

1. Надоўга размясціцца дзе-н.

З. дома.

2. за што і з інф. Сесці надоўга, заняўшыся якой-н. справай.

З. за падручнікі.

З. пісаць.

3. Скрытна размясціцца дзе-н.

З. ў акопах.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у чым. Шчыльна ўвайсці, трапіць у што-н. так, што цяжка выняць, выцягнуць.

З. ў гразі.

Куля засела ў сцяне.

Трывога засела ў душы (перан.).

|| незак. засяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засе́сці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зася́ду зася́дзем
2-я ас. зася́дзеш зася́дзеце
3-я ас. зася́дзе зася́дуць
Прошлы час
м. засе́ў засе́лі
ж. засе́ла
н. засе́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час засе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

засе́сці сов.

1. в разн. знач. засе́сть;

з. за пра́ўку ру́капісу — засе́сть за пра́вку ру́кописи;

батальён засе́ў у крэ́пасці — батальо́н засе́л в кре́пости;

ва ўстано́ве засе́лі бюракра́ты — в учрежде́нии засе́ли бюрокра́ты;

з. на ўсё жыццё ў ро́днай вёсцы — засе́сть на всю жизнь в родно́й дере́вне;

засе́ла ду́мка ў галаве́ — засе́ла мысль в голове́;

2. засе́сть, застря́ть; завя́знуть;

ку́ля засе́ла ў сцяне́ — пу́ля засе́ла (застря́ла) в стене́;

машы́на засе́ла ў гразі́ — маши́на завя́зла в грязи́;

3. см. заві́снуць;

з. ў го́рле — застря́ть в го́рле

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; пр. засеў, ‑ла; зак.

1. Усесціся дзе‑н. зручна, надоўга. Засесці з сябрамі за стол. □ [Кулагін] засеў у сваім кабінеце і пачаў падпісваць нейкія паперы. Гаўрылкін. // за што і з інф. Надоўга і старанна заняцца чым‑н. [Эрна] паслухала бацьку, засела за падручнікі, а праз паўгода здала экзамены. Навуменка. Верамейчык засеў вывучаць вынікі абедзвюх гаспадарак за мінулы год. Дуброўскі.

2. Разм. Надоўга застацца дзе‑н. (жыць, працаваць і пад.). Засесці на ўсё жыццё ў роднай вёсцы. // Адстаць у вучобе. Засесці ў другім класе.

3. Схавацца ў засадзе, заняць пазіцыю для абароны або нападу. Засесці ў акопах. □ Дзенісенка ўзяў кулямёты, усіх аўтаматчыкаў і з вечара засеў у Новым Сяле. Брыль.

4. Разм. Завязнуць, загрузнуць у чым‑н., спыніць рух. Самазвал ірвануўся ўперад, але, праехаўшы некалькі метраў, споўз з дарогі і засеў у непралазнай гразі. Лукша. // Глыбока ўвайшоўшы, улезшы ў сярэдзіну чаго‑н., застацца там. Некалькі куль.. уваткнулася ў зямлю, а адна папала якраз у грудзі тэлефаністу і там засела. Чорны. // Зачапіцца, павіснуць на чым‑н. Пагойдваюцца шырокія плечы Адама.., на адтапыраных вушах засеў зялёны велюравы капялюшык. Дамашэвіч. // перан. Разм. Затрымацца, умацавацца ў думках, свядомасці і пад. Трывога за .. дзяўчынку моцна засела недзе ў глыбіні душы. Кулакоўскі.

•••

Засесці ў горле — застацца нявыказанымі (пра словы, крыўду і пад.). [Тышкевіч] хацеў .. сказаць штосьці вясёлае, смешнае, але словы заселі ў горле, бо людзі сядзелі панурыя, і гэта толькі зараз кінулася ў вочы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засесці, захраснуць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

засе́сть сов., в разн. знач. засе́сці;

засе́сть в го́лову засе́сці ў галаву́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ввя́знуть сов., прост. увя́знуць, завя́знуць, засе́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захра́снуць, -ну, -неш, -не; захра́с, -сла; -ні; зак. (разм.).

1. Забіцца, закупорыцца чым-н.

Ракавіна захрасла.

2. Засесці дзе-н., у чым-н.

Костка захрасла ў горле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угра́зіць, угражу, угразіш, угразіць; зак., каго-што.

Даць засесці, увязнуць у гразі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угра́знуць, -ну, -неш, -не; угра́з, -зла; -ні́; зак.

1. Засесці, завязнуць у гразі.

2. перан. Трапіўшы ў якое-н. становішча, не знайсці сіл, магчымасці выйсці з яго (разм.).

У. у даўгах.

|| незак. уграза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)