засве́дчаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. засве́дчаны засве́дчаная засве́дчанае засве́дчаныя
Р. засве́дчанага засве́дчанай
засве́дчанае
засве́дчанага засве́дчаных
Д. засве́дчанаму засве́дчанай засве́дчанаму засве́дчаным
В. засве́дчаны (неадуш.)
засве́дчанага (адуш.)
засве́дчаную засве́дчанае засве́дчаныя (неадуш.)
засве́дчаных (адуш.)
Т. засве́дчаным засве́дчанай
засве́дчанаю
засве́дчаным засве́дчанымі
М. засве́дчаным засве́дчанай засве́дчаным засве́дчаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засве́дчаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. засве́дчаны засве́дчаная засве́дчанае засве́дчаныя
Р. засве́дчанага засве́дчанай
засве́дчанае
засве́дчанага засве́дчаных
Д. засве́дчанаму засве́дчанай засве́дчанаму засве́дчаным
В. засве́дчаны (неадуш.)
засве́дчанага (адуш.)
засве́дчаную засве́дчанае засве́дчаныя (неадуш.)
засве́дчаных (адуш.)
Т. засве́дчаным засве́дчанай
засве́дчанаю
засве́дчаным засве́дчанымі
М. засве́дчаным засве́дчанай засве́дчаным засве́дчаных

Кароткая форма: засве́дчана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засве́дчаны засвиде́тельствованный; удостове́ренный, заве́ренный; см. засве́дчыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засве́дчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад засведчыць.

2. у знач. прым. Завераны подпісам і пячаткай. У кішэні каля сэрца Я нашу яе. Чаму? Бо засведчанай даведцы Болей вераць, чым каму. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засвиде́тельствованный засве́дчаны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удостове́ренный пасве́дчаны; засве́дчаны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрыжа́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Дошка з напісаным на ёй свяшчэнным тэкстам.

2. перан., звычайна мн., -ей. Пра тое, што захоўвае, куды занесены памятныя даты, падзеі, імёны і пад.

Падзеі засведчаны на скрыжалях гісторыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заве́ренный

1. запэ́ўнены;

2. заве́раны, засве́дчаны; см. заве́рить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Квітару́сьнік ’кніжачка бланкаў, квітанцый, квітоў’ (Нар. сл.). Да квіт (гл.). Словаўтварэнне прадугледжвае тры суфіксы: ‑ар‑усь‑нік. На жаль, словы *квітар і *квітарусь не засведчаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́львар ’фальварак’ (Яшкін). Відавочна, з *фольварк (< польск. folwark < ням., гл. Варш. сл., 1, 759; Брукнер, 124). Праўда, непасрэдны пераход ф > б не вельмі засведчаны (прыклады тыпу ба́са ’кадушка’, басоля ’фасоля’ (гл.) можна тлумачыць і іначай), але іншай магчымасці этымалагізавання, здаецца, няма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)