засадзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засаджу́ заса́дзім
2-я ас. заса́дзіш заса́дзіце
3-я ас. заса́дзіць заса́дзяць
Прошлы час
м. засадзі́ў засадзі́лі
ж. засадзі́ла
н. засадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. засадзі́ засадзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час засадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засадзі́ць, -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак.

1. што. Заняць якую-н. плошчу пад пасадку раслін.

З. участак бульбай.

2. каго (што). Пасадзіць куды-н. прымусова; зняволіць (разм.).

З. льва ў клетку.

З. у турму.

3. каго (што) за што. Прымусіць працягла займацца чым-н. (разм.).

З. за ўрокі.

З. за работу.

4. што. Глыбока ўваткнуць (разм.).

З. сякеру ў калодку.

|| незак. заса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засадзі́ць сов.

1. в разн. знач. засади́ть; (подвергнуть принудительному заключению — ещё) упря́тать;

з. клу́мбу кве́ткамі — засади́ть клу́мбу цвета́ми;

з. сяке́ру ў бервяно́ — засади́ть топо́р в бревно́;

з. у турму́ — засади́ть (упря́тать) в тюрьму́;

з. за перапі́сванне ру́капісу — засади́ть за перепи́ску ру́кописи;

2. засу́нуть;

з. руку́ ў збан — засу́нуть ру́ку в кувши́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. чым. Заняць якую‑н. плошчу пад пасадку раслін. Засадзіць клумбы кветкамі. Засадзіць участак бульбай.

2. Заснаваць што‑н., зрабіўшы пасадку. Засадзіць малады сад. □ Грышаў бацька не толькі вартаваў стары бор, а засадзіў новы лес. Кірэенка.

3. Разм. Пасадзіць куды‑н. прымусова; зняволіць. Думаў Макар — каюк: засадзіць праклятая баба ў турму. Асіпенка.

4. за што і з інф. Разм. Прымусіць займацца чым‑н. Засадзіць за работу. □ На канферэнцыі, як і ў мінулым годзе, Голад засадзіў Кастуся пісаць справаздачу. Прокша.

5. Разм. Засунуць куды‑н. [Вэня] засадзіў руку за бравэрку і абмацаў там рэвальвер. Чорны.

6. Разм. Усадзіць, увагнаць глыбока што‑н. вострае. Засадзіць тапор у калодку. □ — Учора .. знянацку я такі, мусіць, засадзіў стрэмку, і нага мая цяпер аж торгае. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблясі́ць, 1 ас. не ўжыв., -ле́сіш, -ле́сіць; -ле́сены; зак., што (спец.).

Засадзіць лесам якую-н. плошчу, мясцовасць.

А. стэпы.

|| наз. аблясе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залеси́ть сов. засадзі́ць ле́сам, зале́сіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засади́ть сов., в разн. знач. засадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зале́сіць, ‑лешу, ‑лесіш, ‑лесіць; зак., што.

Спец. Засадзіць лесам. Залесіць пясчаныя глебы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблясі́ць, ‑ляшу, ‑лясіш, ‑лясіць; ‑лясім, ‑лесіце; зак., што.

Засадзіць лесам якую‑н. плошчу, мясцовасць. Аблясіць пясчаныя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)