зарні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Аддаленая імгненная ўспышка на небе — водбліск маланак далёкай навальніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Зарні́ца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Зарні́ца
Р. Зарні́цы
Д. Зарні́цы
В. Зарні́цу
Т. Зарні́цай
Зарні́цаю
М. Зарні́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зарні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зарні́ца зарні́цы
Р. зарні́цы зарні́ц
Д. зарні́цы зарні́цам
В. зарні́цу зарні́цы
Т. зарні́цай
зарні́цаю
зарні́цамі
М. зарні́цы зарні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зарні́ца I ж. (световая вспышка на небе) зарни́ца; спо́лохи мн.

зарні́ца II ж., бот. льня́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарні́ца 1, ‑ы, ж.

Светлавая ўспышка на небе, без грому — водбліск далёкай навальніцы. Ноч стаяла трывожная, з зарніцамі і далёкімі грымотамі. Карпаў. Бывае часам, калі пасля доўгіх тыдняў духаты і спёкі загараюцца на далёкім вячэрнім небасхіле палахліва-мітуслівыя зарніцы. Паслядовіч.

зарні́ца 2, ‑ы, ж.

Пустазелле або дэкаратыўная травяністая расліна сямейства залознікавых з жоўтымі ці фіялетавымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

льня́нка бот. зарні́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарни́ца бліскаві́ца, -цы ж., зарні́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спо́лах, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і спалох.

На твары ў дзіцяці с.

2. звычайна мн. Паўночнае ззянне, яго водбліск.

3. звычайна мн. Успышкі маланкі, агню, святла; зарніца; водбліскі зары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

найме́нне, ‑я, н.

Назва, імя. Тут жыве адна дзяўчына па найменню Мілавіца, а на выгляд — як зарніца! Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Льня́нказарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (Бейл.), пск. льня́нка ’тс’. Утворана ад льняны́. Да лён (гл.). Параўн. таксама льні́ца ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)