запіра́цца гл. заперціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запіра́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. запіра́юся запіра́емся
2-я ас. запіра́ешся запіра́ецеся
3-я ас. запіра́ецца запіра́юцца
Прошлы час
м. запіра́ўся запіра́ліся
ж. запіра́лася
н. запіра́лася
Загадны лад
2-я ас. запіра́йся запіра́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час запіра́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

запіра́цца несов.

1. запира́ться;

2. разг. (отрицать свою виновность) запира́ться;

з. на до́пыце — запира́ться на допро́се;

1, 2 см. запе́рціся;

3. страд. запира́ться; см. запіра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заперціся (у 1, 2 знач.).

2. Разм. Зацята маўчаць, замоўчваць што‑н. Запірацца на допыце.

3. Зал. да запіраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запе́рціся, -пру́ся, -прэ́шся, -прэ́цца; -про́мся, -праце́ся, -пру́цца; -пёрся, -пе́рлася; -пры́ся; зак.

1. Заперці якое-н. памяшканне, застаўшыся ў ім.

З. ў каморы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зачыніцца, замкнуцца.

Вароты заперліся.

|| незак. запіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. запёрся, ‑перлася і ‑пёрлася; зак.

1. Знаходзячыся дзе‑н., замкнуць дзверы на замок, засаўку і пад.; закрыць уваход да сябе. Пік ужо раззлаваўся і, насварыўшыся на жонку, запёрся ў бакоўцы. Быкаў. // перан. Адасобіцца, адмежавацца ад навакольнага свету. Заперціся ў чатырох сценах.

2. Замкнуцца, зачыніцца. Вароты запёрліся.

3. Зак. да запірацца (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запира́ться

1. (на ключ) замыка́цца; (на крючок) зашчапля́цца, зашчэ́плівацца; (затворяться) зачыня́цца;

2. (отрицать провинность) упіра́цца, запіра́цца, не прызнава́цца;

3. страд. замыка́цца; зашчэ́плівацца; зачыня́цца; см. запира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Таі́ць ’трымаць у тайне, хаваючы ад другіх, утойваць’ (Сл. ПЗБ, Нас., Ласт., Некр. і Байк., ТС), таі́цца ’скрываць; утойваць; хавацца, скрывацца’, таі́ті ’ўтойваць’, таі́тісʼе ’падпільноўваць, цікаваць’ (Вруб.), ’запірацца’ (Нас., ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Ласт., Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі, Варл., ТС, Ян.), ст.-бел. таити ’ўтойваць’ (XV ст., КГС). Укр. таї́ти, таї́тися, рус. таи́ть, таи́ться, польск. taić (się), в.-луж. tajić (so), н.-луж. tajiś (se), tawiś, чэш. tajit (se), славац. tajiť (se), славен. tajíti (se), серб.-харв. та́јити (се), tájati, харв., чак. tōjȁt, балг. та́я, макед. таи, ст.-слав. таити, таити сѧ ’хаваць, утойваць’. Да прасл. *tajiti, дыял. *taja̋ti (рэканструкцыя Фурлан у Бязлай, 4, 147), якія з’яўляюцца вытворнымі ад *taj ’таямніца, тайна’, ’таямніча, скрытна’ (роднаснага *tatъ ’злодзей’), параўн. старое серб.-харв. tȃj, tȁja, tãja ’таямніца’, ст.-слав. таи ’таемна, употайкі, скрытна’, чэш. taj ’таямніца; невядомае’. Махэк (634) прапануе, аднак, некалькі іншае развіццё: *tajǫ < *taj‑jǫ < *taj‑ī‑tei. Далейшыя сувязі бачаць у хец. tai̯ela ’красці’, ст.-інд. (s)tāyú‑ḥ‑ ’злодзей’, авест. tãiiu/tãyu‑ ’тс’, ст.-ірл. tāid ’тс’, грэч. τήτη ’нястача’, τητάω ’пазбаўляю, адбіраю, рабую’, якія працягваюць і.-е. *(s)tă‑i‑ (Покарны, 1010); гл. таксама: Фасмер, 4, 11; Борысь, 625; Чарных, 2, 224; ЕСУМ, 5, 503 з літ-рай; Рэйзак, 649.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)