запіва́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. запіва́ю запіва́ем
2-я ас. запіва́еш запіва́еце
3-я ас. запіва́е запіва́юць
Прошлы час
м. запіва́ў запіва́лі
ж. запіва́ла
н. запіва́ла
Загадны лад
2-я ас. запіва́й запіва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час запіва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запіва́ць несов., в разн. знач. запива́ть; см. запі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запіва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запіць ​1.

запіва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запі́ць², -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́; зак.

Пачаць п’янстваваць.

З. на цэлы тыдзень.

|| незак. запіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запі́ць¹, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́; -пі́ты; зак., што чым.

Выпіць што-н., заглушаючы непрыемны смак або аблягчаючы праглынанне чаго-н.

З. лякарства вадой.

|| незак. запіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запіва́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да запіваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запива́ть несов., в разн. знач. запіва́ць; см. запи́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ачэ́піны ’вясельны абрад надзявання чапца на галаву нявесты’ (ваўк., пруж., Федар.), укр. очепини. Запазычана з польск. oczepiny ад o(b)czepić ’надзець чапец’ (у XVII–XX ст., Крупянка, Formacje, 99) з больш ранняга czepić, параўн. чэш. čepiti ’надзяваць чапец нявесце’, якія лічаць вытворнымі ад czepiec, czepek, гл. Брукнер, 74; Слаўскі, 1, 116, аднак наяўнасць бел. ачапіць ’надзець наверх, палажыць’ і словаўтваральнай мадэлі тыпу заручыны (ад заручыць), агледзіны (ад аглядзець), запоіны (ад запіваць) дае падставы дапускаць самастойнае аддзеяслоўнае ўтварэнне, параўн. адназоўнікавую форму ачэпканне ’тс’ (брэсц., Раманюк, «Маладосць», 1975, 3, 158) ад ачэпка ’чапец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)