заплю́шчваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заплю́шчваю заплю́шчваем
2-я ас. заплю́шчваеш заплю́шчваеце
3-я ас. заплю́шчвае заплю́шчваюць
Прошлы час
м. заплю́шчваў заплю́шчвалі
ж. заплю́шчвала
н. заплю́шчвала
Загадны лад
2-я ас. заплю́шчвай заплю́шчвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заплю́шчваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заплю́шчваць несов. (глаза) закрыва́ть, смыка́ть, смежа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заплю́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заплюшчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплю́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны; зак., што.

Прыкрыць павекамі, зажмурыць (вочы).

З. вочы.

|| незак. заплю́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плю́шчыць¹, -чу, -чыш, -чыць; незак., што.

Закрываць, заплюшчваць (вочы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заплю́шчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заплюшчваць — заплюшчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплю́шчванне ср. закрыва́ние, смыка́ние; см. заплю́шчваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плю́шчыць 1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

Закрываць, заплюшчваць (вочы). Бацька курыў, плюшчыў вочы ад сіняга дыму. Савіцкі. Як ні намагаўся хлапец заснуць, як ні плюшчыў вачэй, сон не прыходзіў. Пальчэўскі.

плю́шчыць 2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

Спец. Удараючы або ціскаючы, рабіць што‑н. плоскім, пляскатым, тонкім. Што ні кажы, а вельмі цікава пазіраць, як дзядзька Архіп цяжкім молатам плюшчыць распаленае жалеза. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смыка́ть несов.

1. (соединять) змыка́ць;

смыка́ть ряды́ змыка́ць рады́;

смыка́ть провода́ змыка́ць (злуча́ць) правады́;

2. (глаза) сплю́шчваць, заплю́шчваць; зво́дзіць; (губы) сту́льваць; (о раздвинутых предметах) склада́ць, сту́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плю́шчыць1 ’удараючы або сціскаючы, рабіць што-небудзь пляскатым, тонкім’ (ТСБМ), плю́шчыцца ’карабаціцца, гнуцца’ (Сцяшк. МГ), ’рабіцца плоскім’, плюшча́ты ’пляскаты’ (ТС), укр. плю́щити, рус. плющить, ст.-рус. плющити (плещити) ’расплюшчыць’ (XV ст.). Усходнеславянскае. Утворана ад плюск, параўн. ст.-рус. плюскъ ’шум ад удару, пляск, лопат’ (XV ст.). Гл. плю́скаць1.

Плю́шчыць2, плю́шчытызаплюшчваць, жмурыць вочы’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Шат., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; Сцяшк. МГ), плюшчыцца ’жмурыцца, моргаць’ (петрык., Мат. Гом.), плюшчаком ’прыжмурыўшыся’ (ТС), плю́шчыцца ’лезці’ (карэліц., Нар. сл.), укр. плю́щити. Да плю́скаць3 (гл.). Таксама можна дапусціць семантычнае развіццё з плю́шчыць1 (гл.).

Плю́шчыць3 ’значыць свойскіх гусей’: плюшчаць ім знак (ТС). Відаць, да плю́шчыць2 ’сціскаць, сплюшчваць’. Першапачаткова пры клеймаванні жывёл і птушак прабівалі ім вуха ці перапонкі, устаўлялі туды кляймо і сплюшчвалі яго, каб не гублялася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)