запарушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., што.

1. Забрудзіць, пашкодзіць чым-н., што трапіла ў сярэдзіну.

З. вушы.

2. Прысыпаць, зацерушыць.

Снег запарушыў зямлю.

Вока не запарушыць каму (разм.) — пра ціхага, бяскрыўднага чалавека.

|| незак. запару́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запарушы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запарушу́ запару́шым
2-я ас. запару́шыш запару́шыце
3-я ас. запару́шыць запару́шаць
Прошлы час
м. запарушы́ў запарушы́лі
ж. запарушы́ла
н. запарушы́ла
Загадны лад
2-я ас. запарушы́ запарушы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час запарушы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запарушы́ць сов.

1. (глаза) засори́ть; запороши́ть;

2. см. зацерушы́ць 1;

во́ка не запару́шыць — воды́ не заму́тит; му́хи не оби́дит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запарушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; зак., што.

1. Пашкодзіць чым‑н., папаўшым у сярэдзіну. Запарушыць вока. Запарушыць вушы.

2. Прысыпаць, зацерушыць. Снег паспеў запарушыць .. галлё. Лынькоў.

•••

Вока не запарушыць каму — пра ціхага, няшкоднага, бяскрыўднага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запарушыць, зацерушыць, зацерусіць, засыпаць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

запару́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запарушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запару́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад запарушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запороши́ть сов.

1. зацерушы́ць, мног. пазацяру́шваць;

2. (засорить) разг. запару́шыць, мног. пазапару́шваць;

запороши́ть глаза́ запару́шыць во́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазапару́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Запарушыць усё, многае. Пазапарушваць вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашуме́ціць

‘засмеціць, запарушыць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашуме́чу зашуме́цім
2-я ас. зашуме́ціш зашуме́ціце
3-я ас. зашуме́ціць зашуме́цяць
Прошлы час
м. зашуме́ціў зашуме́цілі
ж. зашуме́ціла
н. зашуме́ціла
Загадны лад
2-я ас. зашуме́ць зашуме́цьце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашуме́ціўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)