занату́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

Заўпарціцца, уперціся, праявіць свой нораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

занату́рыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. занату́руся занату́рымся
2-я ас. занату́рышся занату́рыцеся
3-я ас. занату́рыцца занату́рацца
Прошлы час
м. занату́рыўся занату́рыліся
ж. занату́рылася
н. занату́рылася
Загадны лад
2-я ас. занату́рся занату́рцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час занату́рыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

занату́рыцца сов., разг. заупря́миться, заарта́читься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

занату́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца.

Зак. да натурыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

занараві́цца, -раўлю́ся, -ро́вішся, -ро́віцца; занаравіўся, -вілася; зак.

Занатурыцца, уперціся.

Конь занаравіўся, не хоча ісці ў брод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заупря́миться сов., разг. упе́рціся; занараві́цца, занату́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заарта́читься сов., разг. упе́рціся, заўпа́рціцца, занараві́цца, занату́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упере́ться сов.

1. в разн. знач. упе́рціся;

2. перен., разг. упе́рціся; (заупрямиться — ещё) заўпа́рціцца, занараві́цца, занату́рыцца; см. упира́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наці́нка ’прымус да яды і работы’ (Нік., Оч.), ’зацён, нораў (у каня)’ (Бяльк.), сюды ж націна́ць ’настойваць’ (Сл. ПЗБ). Да цяць, тну, параўн. аця́цца ’згубіць жаданне есці’ (гл.), заці́н ’прымус’, заці́нлівы ’наравісты’ (Гарэц., Сцяц.), затну́ццазанатурыцца’ (Сцяц.), заця́ты ’ўпарты’ і інш.; развіццё семантыкі ад ’рэзаць, біць’ да ’стаць упартым’ або ’пераадолець упартасць’ звязана, відаць, з архаічным спосабам уздзеяння на аб’екты, што характарызуюцца незвычайнымі паводзінамі, параўн. палес. зацінаць ’заткнуўшы нож у дрэва, чараваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аця́цца ’згубіць жаданне есці’ (Сцяц.). Да цяць, тну з развіццём значэння ад ’рэзаць, біць’ да ’рэзка мяняць стан або паводзіны’, параўн. зацяць, уцяць ’раптоўна змоўкнуць, схаваўшыся і прыслухоўваючыся’ (Мядзв.), зацін ’прымус’, зацінлівы ’наравісты’ (Гарэц., Сцяц.), затнуццазанатурыцца’ (Сцяц.), зацяты ’ўпарты’; магчыма, што на семантыку гэтых слоў аказалі ўплыў даўнія ўяўленні аб умяшанні звышнатуральных сіл (чым і тлумачылася рэзкая змена паводзін ці стану), параўн. безасабовыя формы дзеяслова зацяло́ (гаварыць) (Арх. Бяльк.), цяло́ ’схапіла, узяло’ (Нас.) і асабліва архаічнае палескае зацінаць ’загаворваць хатнюю жывёлу, якая згубілася ў лесе; заткнуўшы нож у дрэва, чараваць’, параўн. таксама засека ’чараўніцтва з мэтай, каб жывёла, якая адбілася ад статка, стаяла на адным месцы’. Дзеепрыметнік ацяты ’абрэзаны’ і ’наравісты’ адпавядае польск. ocięty зацяты, упарты, свавольны, шалёны’, ociętny ’тс’ (апошняе Брукнер (374) звязвае з архаічным ocokały ’заўзяты’ няяснага паходжання), параўн. таксама ст.-польск. o(b)cięt(y) ’той, каму адрэзалі якую-небудзь частку цела, часцей за ўсё галаву’ (Крупянка, Formacje, 70); наяўнасць балг. дыял. о́тет ’які цяжка згаджаецца’, ’непаслухмяны, своеасаблівы’, параўн. таксама выраз «ега́ си про́клет и о́тет» (каб ты быў пракляты і ?), дазваляе паставіць пытанне аб праславянскім архаізме o‑tętъ ’зацяты, наравісты’ (ад o‑tęti). Параўн. таксама ацяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)