залажы́ць, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак., што.

Тое, што і закласці.

|| незак. заклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і закла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заклада́нне, -я, н., закла́дванне, -я, н. і закла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залажы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. залажу́ зало́жым
2-я ас. зало́жыш зало́жыце
3-я ас. зало́жыць зало́жаць
Прошлы час
м. залажы́ў залажы́лі
ж. залажы́ла
н. залажы́ла
Загадны лад
2-я ас. залажы́ залажы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час залажы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

залажы́ць сов.

1. в разн. знач. заложи́ть;

з. ру́кі за спі́ну — заложи́ть ру́ки за́ спину;

з. мі́ну — заложи́ть ми́ну;

з. ша́фу кні́гамі — заложи́ть шкаф кни́гами;

з. дом — заложи́ть дом;

з. пярсцёнак — заложи́ть кольцо́;

2. порт. забра́ть;

з. шво — забра́ть шов;

з. за каўне́р — (га́льштук) заложи́ть за га́лстук;

з. асно́вы — заложи́ть осно́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што.

1. Пакласці, змясціць куды‑н., за што‑н. Залажыць нагу за нагу. Залажыць рукі ў кішэні. □ — А партрэцік маці выразала з газеты, — працягвала Усця, — залажыла пад шкло ў рамачку. Кулакоўскі. // Закласці куды‑н. з пэўнай мэтай і ў пэўнай колькасці. Залажыць міну. □ Дзед Талаш наўперад набіў стрэльбу, усыпаў шчодрую порцыю пораху і на гэты раз залажыў у рулю круглую алавяную кулю. Колас. Спачатку Андрэй трываў. Але зуб не хацеў сціхаць. Закурыў — не перастае, залажыў ватку, змочаную ў адэкалоне, — боль толькі ўзмацніўся. Хадановіч.

2. Адзначыць патрэбнае месца ў кнізе, паклаўшы што‑н. паміж старонкамі. Залажыць старонку ў кнізе.

3. Закрыць, загарадзіць чым‑н. адтуліну, дзірку, праём і пад. Залажыць юшку. □ [Патапчык] нацягаў яловага галля, густа залажыў ім дзірку на страсе і засыпаў зверху зямлёй. Чарнышэвіч. — Залажу пайду разгародку ў плоце, баюся, каб гусі капусты не папсавалі. Чорны. // Паклаўшы што‑н. у вялікай колькасці, заняць усю паверхню чаго‑н. Залажыць стол кнігамі.

4. Пакласці аснову чаго‑н., пачаць будаўніцтва. Залажыць фундамент дома. Залажыць новую ферму. // перан. Даць пачатак чаму‑н., стварыць аснову для развіцця чаго‑н. Нявіднага цікавіць, што сталася з ячэйкай, якую залажыў ён у Паставах і аб якой не мае цяпер ніякіх вестак. Колас.

5. Аддаць што‑н. у заклад за пазычаныя грошы. — Няхай кафтан заложаць драны, а грошы мусяць яны даць. Колас.

6. Заплаціць за каго‑н. пэўную суму грошай пры пакупцы. Казна залежыць тры чвэрці кошту падзелу толькі за таго мужыка, які сам збярэ і заплаціць адну чвэртку. Якімовіч.

7. безас. Разм. Пра хваравітае адчуванне ў вушах, носе і пад. Самалёт набірае вышыню. Грудную клетку нібы распірае знутры, застукала ў скронях, залажыла вушы. Жычка.

8. Уст. Запрэгчы ў экіпаж. Залажыць тройку. // Прыгатаваць экіпаж, запрэгчы ў яго каня, коней. Залажыць брычку.

•••

Залажыць (заліць) за гальштук (за каўнер) — выпіць спіртнога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заклада́ць і закла́дваць гл. закласці, залажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зало́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад залажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заложи́ть сов.

1. в разн. знач. залажы́ць, мног. пазаклада́ць, пазакла́дваць;

заложи́ть па́мятник залажы́ць по́мнік;

зало́жить осно́вы залажы́ць асно́вы;

у́ши заложи́ло ву́шы залажы́ла (пазаклада́ла);

заложи́ть ру́ки в карма́ны залажы́ць ру́кі ў кішэ́ні;

2. (заполнить пустое пространство) закла́сці, мног. пазаклада́ць, пазакла́дваць;

заложи́ть дымохо́д кирпичо́м закла́сці ко́мін цэ́глай;

3. (отдать в залог) залажы́ць, заста́віць;

4. (запрячь) запрэ́гчы, мног. пазапрага́ць, залажы́ць, мног. пазаклада́ць, пазакла́дваць;

заложи́ть тро́йку лошаде́й запрэ́гчы (залажы́ць) тро́йку ко́ней;

заложи́ть за га́лстук залажы́ць (залі́ць) за га́льштук.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міні́раваць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Залажыць (закладваць) міны для ўзрыву чаго-н.

|| зак. таксама заміні́раваць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. міні́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́льштук, -а, мн. -і, -аў, м.

Стужка, палоска тканіны, якая завязваецца вузлом ці бантам пад каўняром сарочкі, блузы.

Завязаць г.

Залажыць за гальштук (разм., жарт.) — выпіць спіртнога.

|| прым. га́льштучны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закла́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. гл. закласці, залажыць.

2. Палоска паперы або стужка, якая ўкладаецца ў кнігу, каб адзначыць патрэбную старонку.

Кніга з закладкай.

|| прым. закла́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)