Закуба́нь, зыкуба́нь ’невялікая затока на рацэ’ (Бяльк.). Гл. закаба́іна. Пры функцыяніраванні слова не выключана другаснае супастаўленне з уласнай назвай р. Кубань.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закаба́іна ’невялікі заліў’ (полац., З нар. сл.), закаба́ліна ’затока ў рацэ’ (слаўг.), закабе́нь ’месца, выбітае вадой на лузе, якое перашкаджае касьбе’ (Яшкін), закуба́нь ’затока ў рацэ’ (Бяльк.). Словаўтварэнне сустракаецца ў геаграфічнай тэрміналогіі: за‑ + + ‑іна ці за‑ + + ‑ень (параўн. западзіна, укр. закосень). Корань прадстаўляе сабой варыянты тэрміна каба́ня ’яма з вадой’ (гл.); ва ўкр. гэты корань прадстаўлены і ў форме кубаня (Юркоўскі, Ukr. hydrogr., 72). Талстой, СГТ, 230–233; Нітшэ, 207; Варбат, Этимология, 1979, 36–37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакабоўчыцца ’перагнуцца’ (Сцяшк. Сл.). Да пера- (гл.) і ⁺кабоўчыцца, якое далучаюць (Варбот, Этимология–1979, 34–37) да групы слоў прасл. *(s)kob‑: закуба́нь ’невялікая затока на рацэ’ (Бяльк.), закабо́ўка ’выгін ракі, лука’, заканабо́ўка ’тс’, закабалі́на ’затока на рацэ’, закабе́нь ’месца, вымытая ракою’ (Яшк.), закаба́іна ’невялікі заліў’ (гл.), драг. закабе́і ’складаныя хады ўнутры чаго-н.’ рус. маск. кобе́нить ’апрацоўваць зямлю’ < кобень ’крук, ключы’ > ’саха’, ст.-чэш. kobiti se ’натурыцца, упарціцца’, як і рус. кобениться ’тс’, славац. дыял. kajbavej ’крывы, няроўны’ — да незасведчанага *kabati з зыходнай семантыкай ’гнуць, згінаць’, які з *kobiti < *kobь ’зло; упартасць; распуста’ і інш. (Трубачоў, Эт. сл. 9, 106; 10, 91–92 і 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)