зако́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зако́нны зако́нная зако́ннае зако́нныя
Р. зако́ннага зако́ннай
зако́ннае
зако́ннага зако́нных
Д. зако́ннаму зако́ннай зако́ннаму зако́нным
В. зако́нны (неадуш.)
зако́ннага (адуш.)
зако́нную зако́ннае зако́нныя (неадуш.)
зако́нных (адуш.)
Т. зако́нным зако́ннай
зако́ннаю
зако́нным зако́ннымі
М. зако́нным зако́ннай зако́нным зако́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зако́нны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае закону (у 2 і 3 знач.), грунтуецца на законе (у 2 і 3 знач.).

З. дакумент.

З. прыём барацьбы.

На законных падставах.

2. перан. Цалкам зразумелы і дапушчальны; абгрунтаваны.

З. папрок.

|| наз. зако́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зако́нны в разн. знач. зако́нный;

з. дакуме́нт — зако́нный докуме́нт;

~ннае абурэ́нне — зако́нное негодова́ние;

з. шлюб — зако́нный брак

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зако́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае закону (у 1 знач.), грунтуецца на законе. Законна дакумент. На законных падставах.

2. Які мае падставу; справядлівы, абгрунтаваны. Законны гонар. Законны папрок.

•••

Законны шлюб гл. шлюб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́нный зако́нны;

зако́нный брак зако́нны шлюб.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зако́ннасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. законны.

2. Няўхільнае выкананне законаў, становішча, пры якім грамадскае жыццё і дзейнасць забяспечваюцца законамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легіты́мны, ‑ая, ‑ае.

Законны. Легітымная ўлада. Легітымнае права. // Тое, што і легітымісцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заканаме́рны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае законам (у 1 знач.).

Заканамерная з’ява.

Заканамернае дзеянне.

2. Тое, што і законны (у 2 знач.).

Ваша пытанне цалкам заканамернае.

|| наз. заканаме́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небязгрэ́шны, ‑ая, ‑ае.

Не пазбаўлены грахоў. Небязгрэшны чалавек. // Разм. Не зусім законны. Небязгрэшныя даходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

справядлі́вы, -ая, -ае.

1. Які дзейнічае бесстаронна, непрадузята.

С. суддзя.

Справядлівае рашэнне.

Справядліва (прысл.) ацаніць што-н.

2. Такі, які грунтуецца на справядлівасці; законны.

Справядлівыя нараканні.

3. Які адпавядае ісціне; правільны.

Факты пры праверцы аказаліся справядлівымі.

|| наз. справядлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)