заклі́каць, -і́чу, -і́чаш, -і́ча; -і́ч; -і́каны; зак.
1. каго. Паклікаць, запрасіць куды-н.
З. у госці.
З. у хату.
2. каго-што, да чаго, на што. Звярнуцца з заклікам зрабіць што-н., прыняць удзел у чым-н.
З. выбаршчыкаў аддаць галасы за кандыдатаў у дэпутаты.
З. да барацьбы або на барацьбу.
Ён закліканы быць пісьменнікам (перан.: мае прызванне да літаратурнай творчасці).
3. каго (што), да чаго. Запатрабаваць паводзіць сябе так або інакш.
З. да парадку.
|| незак. закліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заклі́каць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
заклі́чу |
заклі́чам |
| 2-я ас. |
заклі́чаш |
заклі́чаце |
| 3-я ас. |
заклі́ча |
заклі́чуць |
| Прошлы час |
| м. |
заклі́каў |
заклі́калі |
| ж. |
заклі́кала |
| н. |
заклі́кала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
заклі́ч |
заклі́чце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
заклі́каўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
закліка́ць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
закліка́ю |
закліка́ем |
| 2-я ас. |
закліка́еш |
закліка́еце |
| 3-я ас. |
закліка́е |
закліка́юць |
| Прошлы час |
| м. |
закліка́ў |
закліка́лі |
| ж. |
закліка́ла |
| н. |
закліка́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
закліка́й |
закліка́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
закліка́ючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
закліка́ць несов.
1. (да чаго) призыва́ть (к чему); взыва́ть (к кому, чему);
2. приглаша́ть, зазыва́ть;
1, 2 см. заклі́каць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заклі́каць, ‑клі́чу, ‑клі́чаш, ‑клі́ча; зак., каго-што.
1. Паклікаць, запрасіць прыйсці куды‑н. Заклікаць у госці. □ Алесь, спаткаўшы Алёнку, заклікаў яе ў хату і паказаў ёй Сцёпкаву фатаграфію. Колас.
2. да чаго, на што. Звярнуцца з заклікам да каго‑н., прапанаваць прыняць удзел у якой‑н. важнай справе, зрабіць што‑н. Давераная асоба падрабязна расказала аб жыццёвым шляху кандыдата ў дэпутаты, заклікала ўсіх выбаршчыкаў акругі ў дзень выбараў аднадушна аддаць за яго свае галасы. «Звязда». Хочацца [Сымону] заклікаць людзей на вялікую новую працу. Колас. // Запатрабаваць ад каго‑н. весці сябе належным чынам. Заклікаць да парадку.
закліка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да заклі́каць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закліка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. закліка́ць — заклі́каць; зазыванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закліка́цца, ‑а́ецца; незак.
Зал. да закліка́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зазыва́ть несов. зазыва́ць, закліка́ць; (приглашать) запраша́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
закліка́льны
1. призы́вный;
2. зазы́вный; см. закліка́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зазва́ть сов., разг. зазва́ць; заклі́каць; (пригласить) запрасі́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)