1. Паклікаць, запрасіць прыйсці куды‑н. Заклікаць у госці. □ Алесь, спаткаўшы Алёнку, заклікаў яе ў хату і паказаў ёй Сцёпкаву фатаграфію.Колас.
2.дачаго, нашто. Звярнуцца з заклікам да каго‑н., прапанаваць прыняць удзел у якой‑н. важнай справе, зрабіць што‑н. Давераная асоба падрабязна расказала аб жыццёвым шляху кандыдата ў дэпутаты, заклікала ўсіх выбаршчыкаў акругі ў дзень выбараў аднадушна аддаць за яго свае галасы.«Звязда».Хочацца [Сымону] заклікаць людзей на вялікую новую працу.Колас.// Запатрабаваць ад каго‑н. весці сябе належным чынам. Заклікаць да парадку.
закліка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.дазаклі́каць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закліка́ць, заклі́каць
1. (запрасіць) éinladen*vt, zum Kómmen áuffordern;
2. (да чаго, на што) áuffordern vt, áufrufen*vt;
закліка́ць да пара́дку zur Órdnung rúfen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)