заве́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. заве́т заве́ты
Р. заве́ту заве́таў
Д. заве́ту заве́там
В. заве́т заве́ты
Т. заве́там заве́тамі
М. заве́це заве́тах

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заве́т запаве́т, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заве́т, ‑у, М ‑веце, м.

Тое, што і запавет. Па планеце пройдзем бурай, Марксаў помнячы завет, — Свет стары ўшчэнт разбурым І збудуем новы свет. Крапіва. Гады ішлі, з гадамі мы раслі, Выконваючы Леніна заветы. Кляшторны.

•••

Новы завет — хрысціянскія кнігі бібліі.

Стары завет — старажытная, дахрысціянская частка бібліі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заве́т ’запавет’. Рус. заве́т, укр. заві́т ’тс’, польск. дыял. zawiat ’заклад’, чэш. závěť, уст. závėt ’запавет’, славац. závet, славен. zavèt, серб.-харв. за́вет, балг. кніжн. завѐт, макед. завет ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус. завѣтъ ’умова, клятва, запавет, загад’. Бязафіксны аддзеяслоўны назоўнік агульнаслав. характару ад дзеяслова zavětiti ’накладваць абавязак, абяцаць, загадваць’ < větiti ’ведаць’. Значэнне, а магчыма, і само слова замацаваліся, відаць, пад ст.-слав. уплывам (параўн. польск. семантыку і адсутнасць слова ў серб.-луж.). Словы таго ж кораня веча, савет (гл.). Шанскі, 2, З, 15–16; Фасмер, 1, 305; БЕР, 1, 574; Махэк₂, 687.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запаве́т, -ту заве́т; завеща́ние ср.;

з. ба́цькі сы́ну — завеща́ние отца́ сы́ну

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ветхазаветны: ∼ная кніга (КТС). Паходзіць з рус. ветхозаветный (1789 г.) < ад фразеалагічнага звароту ветхий завет (Шанскі, 1, В, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́тхий стары́; (дряхлый) разг. дра́хлы, ляда́шчы; (трухлявый) трухля́вы;

Ве́тхий заве́т рел. Стары́ запаве́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Запавет ’наказ патомкам’. Укр. заповіт ’тс’. Параўн. ст.-слав. заповѣдь ’запаведзь’, ст.-рус. заповѣдь ’запаведзь, запавет, забарона’. Зах.-рус. кантамінацыя завет і запаведзь. Параўн. рус. варонеж. за́повесть ’запавет’, серб.-харв. за̏повест і славен. zapovę̂st ’загад, запаведзь’ < zapovědtь з суфіксам ‑tь, як vědtь > весць. У завет (гл.) той жа корань, што ў веча (гл.), у запаведзьведаць (гл.) (< vědati > po‑vědati > za‑povědati > zapověd‑ь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завеща́ние ср.

1. (документ) завяшча́нне, -ння ср., тэстаме́нт, -ту м.;

2. (завет) запаве́т, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паляя́ ’помнік старажытнарускай пісьменнасці, у якім падаюцца падзеі, апісаныя ў Старым завеце’ (ТСБМ). Рус. палея́ ’названне першых васьмі кніг Старога завету’, рус.-ц.-слав. палея. З грэч. Παλαιά ’Стары (завет)’ (гл. Фасмер, 3, 192).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)