заве́ршаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заве́ршаны заве́ршаная заве́ршанае заве́ршаныя
Р. заве́ршанага заве́ршанай
заве́ршанае
заве́ршанага заве́ршаных
Д. заве́ршанаму заве́ршанай заве́ршанаму заве́ршаным
В. заве́ршаны (неадуш.)
заве́ршанага (адуш.)
заве́ршаную заве́ршанае заве́ршаныя (неадуш.)
заве́ршаных (адуш.)
Т. заве́ршаным заве́ршанай
заве́ршанаю
заве́ршаным заве́ршанымі
М. заве́ршаным заве́ршанай заве́ршаным заве́ршаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заве́ршаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заве́ршаны заве́ршаная заве́ршанае заве́ршаныя
Р. заве́ршанага заве́ршанай
заве́ршанае
заве́ршанага заве́ршаных
Д. заве́ршанаму заве́ршанай заве́ршанаму заве́ршаным
В. заве́ршаны (неадуш.)
заве́ршанага (адуш.)
заве́ршаную заве́ршанае заве́ршаныя (неадуш.)
заве́ршаных (адуш.)
Т. заве́ршаным заве́ршанай
заве́ршанаю
заве́ршаным заве́ршанымі
М. заве́ршаным заве́ршанай заве́ршаным заве́ршаных

Кароткая форма: заве́ршана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заве́ршаны

1. завершённый;

2. завершённый;

1, 2 см. завяршы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заве́ршаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад завяршыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завершённый заве́ршаны, мног. пазаве́ршваны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

довершённый даве́ршаны; заве́ршаны; см. доверши́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мініяцю́ра, -ы, мн. -ы, -цю́р, ж.

1. Невялікі малюнак у фарбах у старадаўнім рукапісе, кнізе.

2. Невялікая карціна вельмі тонкай работы.

3. Мастацкі твор малой формы, завершаны па форме і думцы.

Тэатр мініяцюр.

У мініяцюры — у зменшаным памеры.

|| прым. мініяцю́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Вырабіць, адшліфаваць, ачысціць, зрабіць гатовым для чаго-н.

А. дэталь.

А. камень.

2. што. Падрыхтаваць для пасеву, пасадкі.

А. зямлю.

3. перан., каго-што. Уздзейнічаць на каго-н. у пажаданым кірунку, схіліць да чаго-н.

4. Надаць чаму-н. завершаны выгляд; зрабіць больш дасканалым.

|| незак. апрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апрацо́ўванне, -я, н. і апрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца, зроблены з аднаго рэчыва, з аднаго куска; суцэльны. Вырабляюцца.. [вудзільны] з цэльнага і колатага бамбуку, сталёвых трубак. Матрунёнак. Калоны [будынка] — з цэльных ствалоў дрэў, якія стаяць на каменных падкладках. «Помнікі».

2. Неразбаўлены, натуральны. Цэльнае малако.

3. перан. Які валодае ўнутраным адзінствам, прасякнуты ім. Каханне пачынаецца не ў дваццаць сем, а ў семнаццаць, яно самае моцнае, цэльнае, гэтае першае каханне... Навуменка. // Адзіны, непадзельны. Цэльнае ўражанне. □ Творчасць Кузьмы Чорнага не варта разбіваць на «раннюю» і «сталую». Яна цэльная і ў цэласці дае ўяўленне пра жыццё беларускага народа. Лужанін. // Закончаны, даведзены да канца. Па глыбіні псіхалагічнай характарыстыкі вобраз Данілы можна паставіць побач з вобразам Мірашнічэнкі. Ён такі ж цэльны, завершаны ва ўсіх сваіх рысах. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго-што.

1. У працэсе вытворчай аперацыі абрабіць што‑н. Апрацаваць дэталь. □ Са шкурамі было шмат клопату: трэба было зняць іх, крыху апрацаваць, падсушыць. Маўр. // Уздзейнічаць чым‑н. з мэтай надаць патрэбныя якасці, уласцівасці. Апрацаваць што-небудзь кіслатой. // Спец. Ачысціць, дэзінфіцыраваць. Няўпэўненымі рухамі [Саша] апрацавала .. чорную ранку, з дапамогай Анатоля старанна забінтавала. Шамякін. // Разм. Зрабіць артылерыйскі абстрэл або бамбардзіроўку пазіцый непрыяцеля.

2. Падрыхтаваць для пасеву, пасадкі. Адзін толькі «Свецік» Назара Трацюка апрацаваў сёлета.. тысячу восемсот гектараў! Паслядовіч.

3. Надаць чаму‑н. завершаны выгляд; зрабіць больш дасканалым. [Крушынскі і Стэфка] разам меркавалі.., разам апрацавалі праграму. Бядуля. Вось вам верш, які мой сусед апрацаваў, пакуль мы з вамі гутарылі. Крапіва.

4. Разм. Уздзейнічаць на каго‑н. у пажаданым кірунку, схіліць на свой бок. [Платон:] — Не ведаю я, як можна апрацаваць шляхціца, калі ён, можна сказаць, нарадзіўся мужыцкім ворагам. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)