заблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. гл. блытацца.

2. перан. Аказацца ў цяжкім становішчы ад чаго-н.

З. ў даўгах.

3. Збіцца з дарогі, заблудзіць (разм.).

З. ў незнаёмай мясцовасці.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць цяжкім для вырашэння.

Пытанне заблыталася.

|| незак. заблы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заблы́тацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заблы́таюся заблы́таемся
2-я ас. заблы́таешся заблы́таецеся
3-я ас. заблы́таецца заблы́таюцца
Прошлы час
м. заблы́таўся заблы́таліся
ж. заблы́талася
н. заблы́талася
Загадны лад
2-я ас. заблы́тайся заблы́тайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час заблы́таўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заблы́тацца сов., прям., перен. запу́таться;

му́ха ~талася ў павуці́нні — му́ха запу́талась в паути́не;

рахункаво́д ~таўся — счетово́д запу́тался

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заблы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. У беспарадку пераплесціся, перавіцца, зблытацца (пра ніткі, валасы і пад.). Ніткі заблыталіся.

2. у чым. Аказацца аплеценым чым‑н., пазбаўленым магчымасці рухацца. Муха заблыталася ў павуцінні. □ Жоўты лісток з бярозы заблытаўся ў траве і вісеў у ёй. Чорны. Яська паправіў валасы на таткавай галаве, у іх заблытаўся дзядоўнік. Лынькоў.

3. перан.; у чым і без дап. Аказацца ў цяжкім становішчы з-за сваёй нявопытнасці, няўмеласці, памылкі і пад. — Нешта заблытаўся наш рахункавод, а я — няхай мне сорамна будзе прызнацца — таксама ў бухгалтэрыі не надта моцны. Брыль.

4. перан. Збіцца, страціць сувязь у думках, выказваннях і пад. Заблытацца ў разважаннях. □ Старшыня, які не чакаў такога павароту справы, заблытаўся і гаварыў, замест адказаў на пытанні Андрэя.., зусім іншае. Галавач.

5. перан. Стаць цяжкім для разумення, ускладніцца. Пытанне заблыталася.

6. Разм. Збіцца з дарогі, заблудзіць. З другога ж боку, гэты самы гук, драпежны і злосны, памагаў .. [Карагу] крыху аглядзецца і больш-менш пэўна вызначыць сваё становішча, бо ён заблытаўся ў незнаёмай мясцовасці. Колас. Горад вялікі, заблытацца ў ім не штука. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Бязладна пераплятацца (пра ніткі, валасы, дарогі і пад.).

Ніткі блытаюцца.

2. Чапляцца за што-н., заблытвацца.

Ногі блытаюцца ў траве.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Траціць яснасць, дакладнасць (пра думкі, словы і пад.).

Думкі пачалі б.

4. Рабіць, гаварыць няясна, недакладна; збівацца.

Б. ў адказе.

5. Пераходзіць з месца на месца; блукаць (разм.).

Б. па хатах.

6. Падтрымліваць сувязь з людзьмі, паводзіны якіх выклікаюць неадабрэнне (разм.).

Б. з дрэннай кампаніяй.

|| зак. заблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 1—4 знач.), зблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 1, 3, 4 і 6 знач.), пераблы́тацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -аецца (да 1 і 3 знач.) і ублы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; -аны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

троп², -у.

У выразе: збіцца з тропу (разм.) — заблытацца, збіцца з толку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запу́таться заблы́тацца, мног. пазаблы́твацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залга́цца, -лгу́ся, -лжо́шся, -лжо́цца; -лжо́мся, -лжаце́ся, -лгу́цца; -лжы́ся; зак. (разм.).

Лгучы, зусім заблытацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зарапартава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак. (разм.).

Заблытацца, нагаварыць лішняга, недарэчнага, расказваючы што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залга́цца, ‑лгуся, ‑лжэшся, ‑лжэцца; зак.

Разм. Заблытацца ў ілганні, хлусні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)