забе́лены
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
забе́лены |
забе́леная |
забе́ленае |
забе́леныя |
| Р. |
забе́ленага |
забе́ленай забе́ленае |
забе́ленага |
забе́леных |
| Д. |
забе́ленаму |
забе́ленай |
забе́ленаму |
забе́леным |
| В. |
забе́лены (неадуш.) забе́ленага (адуш.) |
забе́леную |
забе́ленае |
забе́леныя (неадуш.) забе́леных (адуш.) |
| Т. |
забе́леным |
забе́ленай забе́ленаю |
забе́леным |
забе́ленымі |
| М. |
забе́леным |
забе́ленай |
забе́леным |
забе́леных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
забе́лены
дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
забе́лены |
забе́леная |
забе́ленае |
забе́леныя |
| Р. |
забе́ленага |
забе́ленай забе́ленае |
забе́ленага |
забе́леных |
| Д. |
забе́ленаму |
забе́ленай |
забе́ленаму |
забе́леным |
| В. |
забе́лены (неадуш.) забе́ленага (адуш.) |
забе́леную |
забе́ленае |
забе́леныя (неадуш.) забе́леных (адуш.) |
| Т. |
забе́леным |
забе́ленай забе́ленаю |
забе́леным |
забе́ленымі |
| М. |
забе́леным |
забе́ленай |
забе́леным |
забе́леных |
Кароткая форма: забе́лена.
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
забе́лены
1. забелённый;
2. кул. забелённый; запра́вленный; сдо́бренный;
1, 2 см. забялі́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
забе́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад забяліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
панца́к, ‑у, м.
Абл.
1. Круглыя ячныя крупы. У печы з панцаку варыцца калядная куцця. Васілевіч.
2. Суп з такіх круп. [Бацька] сёрбаў забелены панцак. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сдо́бренный
1. запра́ўлены, прыпра́ўлены, закра́шаны; забе́лены; засква́раны; зато́ўчаны; падкало́чаны;
2. прыпра́ўлены; см. сдо́брить;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Падкало́тка ’суп з бульбы і мукі, забелены малаком’ (Інстр. 1, Вешт., Шатал.), ’кавалачкі мяса і сала, якія падсмажаны ў рэдкім цесце’ (Шат., Сл. ПЗБ), падкало́чанікі ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад падкалаціць < калаціць з суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кру́пнік 1, ‑у, м.
Крупяны суп; крупеня. Ужо з’елі верашчаку, яе месца заняў на стале забелены прасяны крупнік. Гурскі.
кру́пнік 2, ‑у, м.
Хмельны мядовы напітак, пашыраны раней на Беларусі. — Добра, — сказаў тоўсты Іван і закругленым рухам разліў па чарках крупнік. — Карты на стол. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад бяліць.
2. у знач. прым. Памазаны мелам; пабелены. Беленыя сцены. Беленая хата.
3. у знач. прым. Выбелены. Беленае палатно. □ Мне валошкай вышыла матуля З беленага кужалю кашулю. Вітка.
4. у знач. прым. Запраўлены малаком; забелены. Сёння, як заўсёды ў святую нядзельку, пад’еўшы добра бліноў з верашчакаю і вычысціўшы міску беленай заціркі, Гарбуз выйшаў у садок. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)