забарані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; -ро́нены; зак.

1. каму што або з інф. Не дазволіць што-н. рабіць.

З. курэнне.

З. ірваць кветкі на клумбах.

2. што. Прызнаўшы грамадска шкодным, непатрэбным, не дапусціць да прымянення, карыстання.

З. прапаганду вайны.

З. азартныя гульні.

|| незак. забараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. забаро́на, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забарані́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забараню́ забаро́нім
2-я ас. забаро́ніш забаро́ніце
3-я ас. забаро́ніць забаро́няць
Прошлы час
м. забарані́ў забарані́лі
ж. забарані́ла
н. забарані́ла
Загадны лад
2-я ас. забарані́ забарані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час забарані́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забарані́ць сов. запрети́ть, воспрети́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., што і з інф.

Не дазволіць што‑н. рабіць. Маці ўсім забараніла Рваць зялёныя ранеты. Танк. // Не дапусціць распаўсюджвання чаго‑н. Забараніць азартныя гульні. □ Газету [«Наша доля»] затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрети́ть сов. забарані́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воспрети́ть сов. забарані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да забараніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

возбрани́ть сов., уст. забарані́ць; не дазво́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заказа́ць², -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак., што, каму-чаму і з інф. (уст.).

Забараніць, зрабіць недаступным.

Усе дарогі яму заказаны.

Сэрцу не закажаш.

Дзясятаму з. (зарачыся ніколі больш не рабіць чаго-н.).

|| незак. зака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забаро́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад забараніць.

2. у знач. прым. На які накладзена забарона; недазволены. Забароненыя кнігі. Забароненая зона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)