заба́віцца, -ба́ўлюся, -ба́вішся, -ба́віцца; зак.

1. Затрымацца дзе-н. даўжэй, чым меркавалася; запазніцца.

З. ў горадзе.

2. Загуляцца.

Дзяўчынка забавілася лялькамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заба́віцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заба́ўлюся заба́вімся
2-я ас. заба́вішся заба́віцеся
3-я ас. заба́віцца заба́вяцца
Прошлы час
м. заба́віўся заба́віліся
ж. заба́вілася
н. заба́вілася
Загадны лад
2-я ас. заба́ўся заба́ўцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час заба́віўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заба́віцца сов.

1. задержа́ться, заме́шкаться;

не́шта брат ~віўся ў го́радзе — что́-то брат задержа́лся (заме́шкался) в го́роде;

2. заигра́ться;

дзяўчы́нка ~вілася ля́лькамі — де́вочка заигра́лась ку́клами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заба́віцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.

1. Затрымацца дзе‑н. даўжэй, чым меркавалася; запазніцца. — Мо цягнік запазніўся, — падумаў Марцін. — Іначай чаго б яна забавілася. Мележ. [Удзельнікі нарады] сабраліся хутка, толькі недзе забавіўся дырэктар. Дуброўскі.

2. Зацягнуць, прамарудзіць з чым‑н., не зрабіць чаго‑н. у час. — Калі там, у Беларусі, усе гэтакія малайцы, дык яны, нябось, не забавяцца з будаўніцтвам свайго трактарнага. Кулакоўскі.

3. Зак. да забаўляцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́шкаться сов., разг. замару́дзіць, заба́віцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заклапата́цца, ‑пачуся, ‑почашся, ‑почацца; зак.

Разм. Забавіцца ў клопатах аб кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак. (разм.).

Забавіцца, прабыць доўгі час на пагулянцы або, захапіўшыся гульнёй, забыцца на ўсё.

З. ў гасцях.

Дзеці загуляліся і пра ўрокі забыліся.

|| незак. загу́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зако́рпацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Забавіцца, заняўшыся дробнымі справамі. Вярнуўся неўзабаве Піліпка ў хату. Уцёк, мусіць, ад маткі, як тая недзе закорпалася. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Незаба́вам ’адразу, хутка, без затрымкі’ (Др., Пятк. 2), незаба́ўна ’неадкладна, хутка’ (Нас., Гарэц., ТС), незаба́ўка ’нядоўга, хапае часу’ (Нас.). Ад заба́віцца ’затрымацца’, заба́ва ’затрымка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Забавіцца, прабыць занадта доўгі час на пагулянцы. Заспаная гаспадыня адамкнула мне дзверы. — Недзе вы гэтак загуляліся. — Ды так забавіўся трохі. Сабаленка. // Захапіўшыся якой‑н. гульнёй, забыцца на ўсё. Віталік так загуляўся, што не заўважыў, як і прыцемкі нахапіліся. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)