заахво́чванне, -я, н.

1. гл. заахвоціць.

2. Тое, што заахвочвае каго-н. да чаго-н.; пахвала, узнагарода.

Атрымаць з. ад кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заахво́чванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. заахво́чванне заахво́чванні
Р. заахво́чвання заахво́чванняў
Д. заахво́чванню заахво́чванням
В. заахво́чванне заахво́чванні
Т. заахво́чваннем заахво́чваннямі
М. заахво́чванні заахво́чваннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заахво́чванне ср.

1. приохо́чивание;

2. поощре́ние;

1, 2 см. заахво́чваць 1, 2;

3. поощре́ние;

матэрыя́льнае з. — материа́льное поощре́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заахво́чванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заахвочваць.

2. Тое, што заахвочвае каго‑н. да чаго‑н.; пахвала, узнагарода. Гэтымі днямі камандзір аб’явіў [Алегу Сіроціну] падзяку. Гэта дваццаць чацвёртае заахвочванне стараннага воіна. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заахво́ціць, -во́чу, -во́ціш, -во́ціць; -во́чаны; зак., каго (што).

Выклікаць ахвоту да чаго-н., жаданне займацца чым-н.

З. да вучобы.

|| незак. заахво́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заахво́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приохо́чивание прыахво́чванне, -ння ср., заахво́чванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэ́мія, -і, мн. -і, -мій, ж.

Грашовае або інш. матэрыяльнае заахвочванне як узнагарода за што-н.

Атрымаць прэмію на конкурсе.

Нобелеўская прэмія — міжнародная прэмія за адкрыцці ў навуцы, за поспехі ў літаратуры і пад.

Страхавая прэмія (спец.) — узнос страхавальніка страхавой установе.

|| прым. прэмія́льны, -ая, -ае.

П. фонд.

Выдаць прэміяльныя (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адабрэ́нне, ‑я, н.

Прызнанне чаго‑н. правільным, станоўчым; пахвала, заахвочванне. Гоман адабрэння. □ Працоўныя Беларусі яшчэ раз выказалі сваё гарачае адабрэнне палітыкі Камуністычнай партыі і Савецкага ўрада. «Звязда». Поспехі беларускага народа ў будаўніцтве новага жыцця выклікалі адабрэнне і гарачыя сімпатыі ў зарубежных сяброў. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раззадо́ривание заахво́чванне, -ння ср., разахво́чванне, -ння ср.; распа́льванне, -ння ср., раздражне́нне, -ння ср.; см. раззадо́ривать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тц-тц-тц — выгукі, якімі падклікаюць парасят (ТС). Параўн. укр. цю ‘падзыўны гук для свіней’, рус. смал. цо‑цо, пск. цу‑цу, калін. тцу‑тцу. Гукапераймальнае; відаць, імітуе інтэнсіўнае хлябтанне і заахвочванне да яго. Малаверагодна вывядзенне з лат. cũka ‘свіння’, літ. ciùcė ‘свінка’ і іншых назоўнікаў (Анікін, Опыт, 294–295), якія таксама паходзяць ад гукаперайманняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)