Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жытло́, ‑а, н.
Абл. Жыллё. [Няваду] здзівіла цішыня ў мястэчку, зноў як бы ўсе пакінулі сваё жытло. Чорны. У хаце пахла аўчынамі, шкуркамі, свежым хлебам і ўсім тым, чым пахне звычайнае чалавечае жытло. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жытло́ абл. ’жыллё’. Укр. житло́ ’тс’. Суфікс ‑ло далучыўся да асновы жит‑, выдзеленай у зах.-рус. з жити, житие, магчыма, пад уздзеяннем (па ўзору) свѣтло ці польск. слоў на ‑tło: уст. miotło, wiertło.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папа́хваць, ‑ае; незак.
Пахнуць злёгку, аддаваць слабым пахам (пераважна непрыемным). У хатцы стаяў вялікі куфар, і калі бабка яго не адчыняла, то ўвесь час жытло папахвала цвіллю. Кулакоўскі. / у безас. ужыв. Ад пісара трохі папахвае выпіўкаю. Колас. // перан. Мець прыкметы або рысы чаго‑н. Папахвае здрадаю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Уставіць усё, многае. Яны з Праксэдай яе агледзелі, пазатыкалі пакуллем пазы, якія аж свіціліся, паўстаўлялі шыбы, пабялілі сцены, печ, і хатка стала падобна на чалавечае жытло. Сабаленка. На трэці дзень прыйшлі падводы. Ўсе сваякі папрыязджалі, І двор вазамі паўстаўлялі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назло́,
1. прысл. Наперакор, з намерам раззлаваць. Рабіць назло каму‑н. □ Час, як назло, ішоў вельмі марудна, хвіліна здавалася цэлай гадзінай. Рунец.
2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназ. «назло» выражае ўступальныя адносіны: ужываецца пры ўказанні на асобу ці паняцце, наперакор якім што‑н. робіцца, адбываецца. Дужэем назло ворагу. Выжыў назло самой смерці. □ Я адчуваю: нехта трэці Нядаўняй радасці назло І скразнякі прынёс, і вецер У наша роднае жытло. Тармола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сялі́ба ’населены пункт у сельскай мясцовасці (пасёлак, сяло і пад.)’ (ТСБМ), ’двор, месца з жылым памяшканнем і прыналежнымі да яго пабудовамі і агародам’, ’жытло, дамоўка’, ’пасяленне’ (Ласт.), ’селішча’, ’месца пасялення’ (Мядзв., Шн. 2, Нік., Оч., Сержп. Прымхі), ’сядзіба’ (Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Яшк., Бяльк.), сялі́бішча ’месца, дзе была сядзіба’ (Сл. ПЗБ). Да сяліць, па ўзору сядзіба (гл.) з суф. ‑іба, якому прыпісваецца балтыйскае паходжанне, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 130; Мартынаў, SlW, 66 і інш.; параўн. больш раннія формы сялі́дба (сели́дба) ’будоўля’ (Нас., Шымк. Собр.), ст.-бел. сели́дьба ’пасяленне’ (Козыраў, Очерки, 171), рус. наўг., пск. сели́тьба ’сядзіба’, макед. сели́дба ’перасяленне’ і пад., селідзе́бнэ ’вялікі прысядзібны ўчастак’ (лун., Выг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́каціць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак., што.
1. Коцячы, перамясціць куды‑н. Выкаціць бочку. Выкаціць бярвенні на бераг ракі. // без дап. Хутка выехаць. На плошчу.. выкаціў і спыніўся гарачы, запылены аўтобус. Брыль.
2. перан. Разм. Знішчыць агнём. Неяк зімой, яшчэ пры панах, іхнюю вёску амаль дашчэнту выкаціў пажар. Брыль. / у безас. ужыв. Мы самі ў гэтым млыне з бабамі і дзецьмі тулімся. Усё жытло агнём выкаціла. Чорны.
3. Разм. Вылучыць, вылупіць (пра вочы). Гаўрыла як сядзеў, так і [ш]лёпнуўся аб зямлю нежывы. Заўтра найшлі: ляжаў акалелы і піпку зубамі сцяў, а вочы на лоб выкаціў. Гарэцкі.
•••
Выкаціць (вылупіць) бельмы — здзіўлена, шырока адкрытымі вачамі глядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
займе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., каго-што.
1. Абзавесціся кім‑, чым‑н., набыць каго‑, што‑н. Займець дзяцей. Займець карову. □ Апанас займеў сваю хату і крыху паставіў на ногі гаспадарку. Кавалёў. // Набыць, здабыць. Там жа, на Урале, Сцяпан займеў спецыяльнасць шахцёра. І працаваў не абы-як. Гроднеў.
2. Завесці, устанавіць. — Вось такі займець парадак у калгасе ўсюды можна! Броўка.
3. Адчуць (жаданне, ахвоту і пад.). Іра сама спынілася ля старэнькай форткі, і я зразумеў, што яна займела намер паглядзець маё халасцяцкае жытло. Сабаленка. І па суровай постаці Нялёгка зразумець, Якія словы вострыя І думкі ён займеў. Панчанка.
•••
Займець моду — тое, што і узяць моду (гл. узяць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абрасці́, ‑сту, ‑сцеш, ‑сце; ‑сцём, ‑сцяце, ‑стуць; пр. аброс, ‑расла, ‑расло; зак.
1. Пакрыцца, зарасці якой‑н. расліннасцю. Пень аброс маладымі парасткамі. Камень аброс мохам. Берагі ручая абраслі асакой. // Пакрыцца валасамі, шэрсцю. Да таго чалавек высах за лета, да таго аброс барадою, што сустрэнь яго хто ў лесе ці на могілках, то мог бы памерці ад перапалоху. Кулакоўскі.
2. перан. Набыць чаго‑н. у вялікай колькасці, абзавесціся чым‑н. Абрасці гаспадаркай. Абрасці кнігамі. □ І ўсё, здаецца, так і было, — Хіба што толькі падрасла малеча, Старым гады папрыгіналі плечы Ды абрасло антэнамі жытло. Бураўкін. // Аказацца ў акружэнні каго‑, чаго‑н. Навучальны корпус аброс жыллёвымі будынкамі. // Расшырыць кола абавязкаў. Набываў [Пракапенка] у парткоме і ў рэдакцыі завадской шматтыражкі; хутка аброс усялякімі грамадскімі нагрузкамі і жыў з імі ў вялікай згодзе. Кулакоўскі.
3. Пакрыцца слоем чаго‑н. Абрасці граззю.
•••
Абрасці карою — стаць неахайным, брудным.
Абрасці мохам — апусціцца, адстаць ад жыцця, адзічэць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)