жы́лісты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жы́лісты жы́лістая жы́лістае жы́лістыя
Р. жы́лістага жы́лістай
жы́лістае
жы́лістага жы́лістых
Д. жы́лістаму жы́лістай жы́лістаму жы́лістым
В. жы́лісты (неадуш.)
жы́лістага (адуш.)
жы́лістую жы́лістае жы́лістыя (неадуш.)
жы́лістых (адуш.)
Т. жы́лістым жы́лістай
жы́лістаю
жы́лістым жы́лістымі
М. жы́лістым жы́лістай жы́лістым жы́лістых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жы́лісты, -ая, -ае.

1. З выпнутымі жыламі, вялікай колькасцю сухажылля.

Жылістае мяса.

2. Мускулісты, сухарлявы (пра чалавека, часткі яго цела).

Жылістыя рукі.

3. Дужы, вынослівы (разм.).

|| наз. жы́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жы́лісты

1. жи́листый;

~тая рука́ — жи́листая рука́;

2. (худощавый) жи́листый; сухопа́рый;

3. разг. (сильный) жи́листый; выно́сливый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жы́лісты, ‑ая, ‑ае.

1. З выпнутымі жыламі, венамі. Выцяг[нуў]шы з каўняра абавераную жылістую шыю, Карпенка азірнуўся на пераезд. Быкаў. [Сцепаніда] села на крэсле, злажыўшы свае смуглыя жылістыя рукі на грудзях. Ермаловіч. // З вялікай колькасцю сухажылля (пра мяса).

2. Сухарлявы, мускулісты (пра чалавека, часткі яго цела). Кузня працавала амаль круглы год. У ёй жылісты і сухі, як яловы корч, Апанас Шведзік.. гахаў молатам. Даніленка.

3. Разм. Моцны, дужы, вынослівы. — Трэба будзе працы прыкласці, каб вярнуць зямлі даваенную сілу, урадлівасць. Палітая крывёю, яна высмакча і поту нямала... Але нічога, мы народ жылісты. Выцягнем. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жи́листый жы́лісты, жылава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жылава́ты, ‑ая, ‑ае.

Мускулісты, жылісты. Андрэй сустрэў Арлоўскага на ганку. Гэта быў высокі худы чалавек, крыху сутулы, з вялізнымі жылаватымі рукамі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Лыкава́ты, лыкова́тый ’нятлусты (пра сала, мяса)’ (лун., Шатал.). Да лы́ка1. Матывацыя: ’валакністы, жылісты, падобны цвёрдасцю да лыка’, як тураў. лыкова́ты ’мачалісты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жыву́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Жыццяздольны, вынослівы. Хвошч — чалавек жывучы, сухі, жылісты, учэпісты, як і тая трава, праз якую атрымаў ён сваё трапнае прозвішча. Лупсякоў.

2. перан. Устойлівы, здольны доўга існаваць, захоўвацца. Дужа жывучымі былі традыцыі савецкага калектывізму ва ўсім вясковым побыце Загальшчыны. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчэць, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і шчацінне. Сям-там на задворках п[а]лае агнём салома, а вецер разносіць гарэлы пах свіней шчэці. Колас. Жылісты, зарослы чорнай шчэццю мужык кіраваў да плыта. Радкевіч. Шчэць лясоў на вяршынях, на вышэйшых схілах то там, то тут танула ў клубах дыму, знікала з вачэй. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыго́рблены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыгорбіць.

2. у знач. прым. Згорблены, ссутулены (ад старасці, немачы); крыху сагнуты. Па высокай прыгорбленай постаці прафесар Галынскі адразу пазнаў Ягуплу. Галавач. Жылісты, прыгорблены, .. [сын], як заведзены, кружыўся на падворку, мільгаў палатнянымі штанамі. Ракітны. На [біле] свайго воза сядзеў мужчына з тоўстым, трохі прыгорбленым носам. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)