жы́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. жы́ла жы́лы
Р. жы́лы жы́л
Д. жы́ле жы́лам
В. жы́лу жы́лы
Т. жы́лай
жы́лаю
жы́ламі
М. жы́ле жы́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

жы́ла, -ы, мн. -ы, жыл, ж.

1. Назва крывяносных сасудаў.

2. Тое, што сухажылле (разм.).

Сінія жылы на руках.

3. Трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай, а таксама сама горная парода ў такой трэшчыне.

Залатаносная ж.

4. Багністае месца з падземнай крыніцай (разм.).

5. Асобны провад кабелю.

Провад з трох жыл.

Выцягваць жылы з каго (разм.) — мучыць якімі-н. даручэннямі, празмернымі патрабаваннямі.

Залатая жыла — вельмі багатая крыніца даходу.

Ірваць жылы (разм.) — вельмі цяжка працаваць.

Напінаць жылы (разм.) — напружвацца з усіх сіл.

На ўсе жылы, з усіх жыл (разм.) — на поўную сілу.

|| прым. жы́льны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жы́ла ж., в разн. знач. жи́ла;

сі́нія жы́лы на рука́х — си́ние жи́лы на рука́х;

залатано́сная ж. — золотоно́сная жи́ла;

про́вад з трох жыл — про́вод из трёх жил;

выця́гваць жы́лы — вытя́гивать жи́лы;

залата́я ж. — золота́я жи́ла;

рваць жы́лы — надрыва́ться;

напіна́ць жы́лы — напряга́ться;

браць на ўсе жы́лы — стара́ться изо все́х сил;

кроў ледзяне́е ў жы́лах — кровь ледене́ет в жи́лах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жы́ла, ‑ы, ж.

1. Разм. Крывяносны сасуд.

2. Разм. Тое, што і сухажылле. Стаяў Патапавіч на адным сваім пункце і цяпер стаіць: не хапайся адразу за многае, а то жылы трэснуць. Кулакоўскі.

3. Трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай, а таксама сама горная парода ў такой трэшчыне. Залатаносная жыла.

4. Разм. Багністае месца з падземнай крыніцай. — Тут.. [фашысты] хутка не пройдуць Вунь каля таго куста такая жыла, што засмокча іх з галавой. Шамякін.

5. Асобны провад кабелю. Правады — сотні жыл — Неслі сілу ў сёлы. Бялевіч.

•••

Выцягнуць (усе) жылы гл. выцягнуць.

Залатая жыла — пра вельмі багатую крыніцу даходу.

Ірваць жылы гл. ірваць.

Кроў ледзянее (стыне) (у жылах) гл. кроў.

Напінаць жылы гл. напінаць.

На ўсе жылы; з усіх жыл — на поўную сілу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жы́ла ’крывяносны сасуд’, ’частка зямной кары, запоўненая пародай або вадой’, ’асобны провад кабелю’. Рус., укр., балг., макед. жила, польск. żyła, в.-луж. žila, н.-луж. žyła, чэш. žila, славац. žila, славен. žíłaжыла’, серб.-харв. жи̏ла ’галінка кораня, жыла, бізун’. Ст.-слав. жила ’крывяносны сасуд’, ст.-рус., ст.-бел. (Скарына) жила ’тс’. Літ. gýsla, ст.-прус. ‑gislo (у складаным слове pettegislo), лат. dzīslaжыла’, арм. ǰilжыла’, лац. fīlum ’нітка, валакно, ткань; сухажылле’. І.‑е. *g​hīslo‑, адкуль балт., слав., а таксама арм. і лац. Покарны, 1, 489; Фасмер, 2, 54–55; Мейе, Études, 420; БЕР, 1, 545; Скок, 3, 680; Тапароў, E–H, 250–251; Траўтман, 87, 90; Ачаран₂, 4, 127; Вальдэ-Гофман, 497; Эрну-Мейе, 235. Таго ж кораня жычка (гл. Брукнер, 669 і наст.). Махэк₂ (727), як і некаторыя іншыя, спрабуе пашырыць кола і.-е. роднасных слоў герм., у прыватнасці ням. Geissel ’бізун’, што, аднак, выклікае сумненні. Шанскі (1; Д, Е, Ж) не выключае (спасылаючыся на Пагодзіна, Следы, 276) магчымасці сувязі жыла з жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жы́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. жыву́ жывё́м
2-я ас. жыве́ш жывяце́
3-я ас. жыве́ жыву́ць
Прошлы час
м. жы́ў жылі́
ж. жыла́
н. жыла́
жыло́
Загадны лад
2-я ас. жыві́ жыві́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час жывучы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

слюда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

Празрысты слаісты мінерал.

|| прым. слюдзяны́, -а́я, -о́е.

Слюдзяная жыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жы́ліна ж., разг., см. жы́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абжы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ў, -жыла́, -ло́; -жы́ты; зак., што.

Асвоіць, зрабіць жылым, прыстасаваць для жыцця.

А. новае месца.

А. кватэру.

|| незак. абжыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закружы́ць сов. (начать кружить) закружи́ть;

~жы́ла завіру́ха — закружи́ла мете́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)