жне́ц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жне́ц жняцы́
Р. жняца́ жняцо́ў
Д. жняцу́ жняца́м
В. жняца́ жняцо́ў
Т. жняцо́м жняца́мі
М. жняцу́ жняца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

жнец, жняца́, мн. жняцы́, жняцо́ў, м.

Той, хто жне ўручную, сярпом.

|| ж. жняя́, -і́, мн. жне́і і (з ліч. 2, 3, 4) жняі́, жней.

|| ласк. жне́йка, -і, ДМ жне́йцы, мн. -і, жне́ек, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жнец (род. жняца́) м. жнец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жнец жнец, род. жняца́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жнец, жняца, м.

Той, хто жне ўручную, сярпом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жнец (ТСБМ), жэне́ц (Сл. паўн.-зах.). Рус. жнец, укр. жнець, н.-луж. žnejc, žnicжнец’, чэш., славац. žnec, славен. žnjèc. Ст.-рус. жьнецъ (з 1406 г.). Ц.-слав. жьньць (Міклашыч, Lex. palaeosl.). Прасл. žьn‑ьcь (параўн. жаць1), як *borьcь, *lovьcь (гл. Слаўскі, SP, 1, 100). Фасмер, 2, 60; Сцяцко, Афікс. наз., 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жне́йка, -і, ДМ жне́йцы, мн. -і, жне́ек, ж.

1. гл. жнец.

2. Тое, што і жняярка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пітні́к, пятніца ’той, хто п’е’ (Юрч. СНЛ), рэгіянальнае ўтварэнне ад піць (гл.), марознік лсатнікжнец© летнік ’лётчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Касе́ц ’касец’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк., Бяльк.). Рус. косе́ц ’тс’, укр. дыял. коси́ць ’тс’, чэш. дыял. kosec ’касец’, ’жнец’, славац. kosec (такая ж форма сустракаецца ў дыялектах славац. мовы), польск. дыял. kosiec. Параўн. далей серб.-харв. ко̀сац ’касец, жнец’, славен. kósec ’касец’. Прасл. форма *kosьcь ’касец’, ’жнец’; утворана ад прасл. дзеяслова *kositi ’касіць, жаць’ пры дапамозе суф. *‑ьcь, які ўтвараў у прасл. мове nomina agentis. Фармацыі гэтага тыпу, як можна бачыць з агляду матэрыялу ў Трубачова, Эт. сл., 11, 181, адсутнічаюць у некаторых слав. мовах (у прыватнасці, балг., в.-луж.), што яшчэ раз сведчыць аб дыялектным характары прасл. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́стаць1 ’палоска жыта ці іншай збажыны, занятая адной жняёй у час жніва’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Байк. і Некр., Мядзв., Дзмітр., Др.-Падб., Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.; івац., Хрэст. дыял.; парыц., Янк. Мат.; пін., Кольб.; навагр., Шн., Федар.), ’участак збожжа, скошаны касцом’ (гродз., Мат. АС), ’раскладка снапоў для малацьбы’ (дрыс., ДАБМ, камент., 872), ’наперадзе’ (Кольб.), ’паласа, загон жыта’ (петрык., Мат. Гом.), укр. по́стать ’палоска нівы, занятая адной жняёй’, рус. по́стать ’тс’, ’поле’, ст.-рус., ц.-слав. постать ’доля, частка’, польск. postać ’пастава, форма, фігура, асоба’, дыял. ’шэраг жняцоў у полі’, ст.-польск. postać ’род, пакаленне’, чэш. postat у старэйшым значэнні — ’частка поля, на якім стаіць адзін жнец’, славац. postat ’тс’, славен. pástȃt ’рад работнікаў у полі’, серб. по̀стат/поста̑т ’палоска, рад пры жніве’, балг. по́стат ’паласа, якую жнуць некалькі жняцоў адначасова’. Прасл. *postatь, утворанае ад *postati (гл. стаць) са значэннем выніковасці дзеяння, даслоўна ’тое, што пастаўлена; рад, шэраг’. Паводле Праабражэнскага (2, 113): по‑стать ’шчыльна пакладзенае’), паводле Трубачова (Ремесл. терм., 123–125): *po‑statь ’стаяць нерухома’. Адсюль першапачатковы сінкрэтызм ’асоба, фігура, пастава’ і ’задача, што пастаўлена перад асобай для выканання’, параўн. постаць ’стан, фігура’ і ’паласа (пры жніве)’ (ТС), рус. стать ’пастава’ і по́стать ’участак, які косіцца жняцом за адзін раз’ (Банькоўскі, 2, 715; БЕР, 5, 549).

По́стаць2 ’стан, фігура’. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)