жгу́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. жгу́чка
Р. жгу́чкі
Д. жгу́чцы
В. жгу́чку
Т. жгу́чкай
жгу́чкаю
М. жгу́чцы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Жгу́чка ’крапіва’ (Бяльк.). Рус. дыял. кур., смал., арханг., пск., укр., палес. жгучка ’тс’. Утворана, відаць, яшчэ ў ст.-рус. мове ад дзеепрыметніка незал. стану цяп. ч. з суфіксам ‑уч суадноснага з дзеясловам жьг‑ти, жьг‑а‑ти (гл. жгаць1) з суфіксам ‑ьк‑а паводле дзеяння. Параўн. пякучка, трасучка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыгучка ’пякучая крапіва’. Рус. дыял. кур., арл., варонеж., раст., краснадар., валаг., калін., гом., смал. жигу́чка, укр. жигу́чка (Грынч.) ’тс’. Усх.-слав. наз. з суф. ‑ка (< *‑ьka) ад асновы дзеепрыметніка жигуч‑, утворанага ад дзеяслова жыг‑а‑ти (гл. жыгаць), у знач. ’апякаць’. Аналагічны корань у іншых назвах крапівы: жагліўка, жыжка; параўн. з польск. дыял. żegawka, рус. жгучка ’крапіва’ і інш. Гл. жгучка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крапіва́ ’травяністая расліна сямейства крапіўных’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Жд. 2, Кіс., Нар. лекс., Жыв. сл., Сержп. Грам., Янк. II, Яруш., Др.-Падб., Сцяшк.). Укр. кропива, рус. кропива, ст.-рус. кропива ’тс’, балг. коприва, серб.-харв. ко̀прива, славен. kopríva ’тс’, польск. pokrzywa, чэш. kopřiva, славац. koprva, в.-луж. kopřiwa, н.-луж. kopśiwa, палаб. küöpreiva ’тс’. Прасл. kopriva не мае надзейнай этымалогіі. Перш за ўсё нельга не адзначыць падобнасць словаўтваральнай структуры славянскай лексемы да італійскай. Таму трэба думаць аб магчымасці адпаведнай крыніцы. У якасці вельмі асцярожнай гіпотэзы можна дапусціць італійскую крыніцу: *kapr‑īva. Каранёвая частка гэтай рэканструяванай формы ўзыходзіць да назвы казы (лац. capra ’каза’). Тады гэта «казіная трава» (параўн. казіна ’дзікая трава, неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая, дзікая трава (пустазелле)’ або ў адпаведнасці з іншай матывацыяй ’едкая’). Параўн. сінонім да казлы, казлякіказялец едкі і сінонім да крапіважыгучка, жгучка. Згодна з традыцыйнай версіяй, да koprъ ’кроп’ (Младенов, РФВ, 68, 384–386). Семантычнае тлумачэнне тут таксама ненадзейнае (у адпаведнасці з моцным пахам крапівы). Да таго ж сербскахарвацкі прыметнік kopriv ’крапіўны’ нельга разглядаць як вытворны з суфіксам ‑iv, паколькі ён не мае значэння ’кропны’. Гэта прыметнік з ётавай суфіксацыяй (параўн. рус. крапивь). Іншыя этымалогіі яшчэ менш надзейныя. Махэк (ZfSIPh, 17, 261) звязвае *kropiva (яго рэканструкцыя) з kropiti, паколькі крапіву залівалі варам перад скормліваннем жывёле. З апошняй літаратуры гл. Хінце LISL, А, 19/2, 170–171.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)